18 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт IOWA праспяваў у перадачы «Вячэрні Ургант» вядомую беларускую песню

Гурт IOWA праспяваў у перадачы «Вячэрні Ургант» вядомую беларускую песню

Гурт выканаў частку песні «Крамбамбулі».

Удзельнікі гурта IOWA, ураджэнцы Магілёва, зноў сталі гасцямі перадачы «Вячэрні Ургант».

Яны не толькі выканалі свой трэк «Спявай», але і далі інтэрв'ю вядоўцу, які папрасіў іх праспяваць на беларускай мове.

Гурту IOWA, які ўтварыўся ў Магілёве, ужо 10 гадоў. Іван Ургант пацікавіўся гісторыяй стварэння калектыву. Васіль Буланаў (ударныя) распавядае: «Мы з Лёнем выконвалі беларускамоўны метал. Спявалі толькі на беларускай мове, ніякай расейскай».

Вядоўца папрасіў беларусаў праспяваць што-небудзь на роднай мове. Гурт выканаў частку песні «Крамбамбулі» «Госці», піша afisha.tut.by.

Нагадаем, што беларусаў з IOWA запрашалі на папулярную вячэрнюю перадачу расейскага «Першага канала» не менш за пяць разоў. У эфіры яны выконвалі свае хіты «Маршрутка», «Б'е біт», «140», «Мае вершы, твая гітара».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках