18 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лунінца памёр у раённым аддзеле міліцыі

Жыхар Лунінца памёр у раённым аддзеле міліцыі
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Сваякі сцвярджаюць, што мужчына памёр ад нанесеных пабояў.

Чытачы паведамілі «Медыя-Палессе»:

«Пра загінулага вядома, што яму было 40 гадоў, а клікалі яго Аляксандр Богдан. Сваякі нябожчыка сцвярджаюць, што міліцыянты збілі Аляксандра да смерці. Ці так гэта напраўду - будзе разбірацца судова-медыцынская экспэртыза, для правядзення якой цела павезлі ў Пінск. Праводзіцца службовая праверка».

Як журналісты высветлілі, п'яны мужчына сядзеў на лаўцы каля пошты. Мінакі паведамілі пра гэта ў міліцыю. Яго даставілі ў аддзел. Тут, проста ў фае, яму стала дрэнна. Медыкі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць.

Намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якавец, да якога звярнуліся па каментар, распавесці пра здарэнне адмовіўся.

Праверку паводле факту смерці праводзіць райаддзел Следчага камітэта. Начальнік РАСК Андрэй Лукашэвіч паведаміў: мужчыну стала дрэнна на фоне алкаголю, «смерць не мела гвалтоўны характар», ёсць відэазапіс з камер відэаназірання, як яму стала дрэнна, калі ён сядзеў на канапе ў фае. Прычыну смерці высветліць судова-медыцынская экспэртыза.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках