23 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт газу ў Еўропе скаціўся да мінімуму за 13 гадоў

6
Кошт газу ў Еўропе скаціўся да мінімуму за 13 гадоў

Лішак газу ў сховішчах - рэкордны з 2014 года.

Кошт газу ў Еўропе зніжаецца на фоне лішку газу ў сховішчах і масавага ўводу новых магутнасцяў для вытворчасці ЗПГ, піша finanz.ru.

На галоўным еўрапейскім газавым вузле - TTF у Нідэрландах - цэны газавых кантрактаў усутыч наблізіліся да мінімуму з 2006 года.

Як паведамляе «Інтэрфакс», спотавыя ўгоды ў панядзелак укладаліся за 160 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Ніжэй у апошнія гады цэны падалі толькі аднойчы - увесну 2016, калі газавы рынак спусціўся следам за падзеннем нафты, а расейскі газ на мяжы з Нямеччынай каштаваў, паводле звестак Міністэрства эканамічнага развіцця, 147 даляраў за тысячу кубоў.

Зрэшты, калі ў кантынентальнай Еўропе цэны толькі набліжаюцца да гэтага антырэкорду, то ў Вялікабрытаніі на вузле NBP газ ужо каштуе ў дыяпазоне 140-150 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Крыху больш чым за паўгода газавыя кошты ў Еўропе абрынуліся больш чым удвая. Іх бягучы ўзровень на 40% ніжэйшы за афіцыйны прагноз МЭР, які закладзены ў бюджэт-2019 - гэта 250 даляраў за тысячу кубоў.

Адбіваецца цёплая зіма, пасля якой у сховішчах засталося занадта шмат газу, адзначае сыравінны стратэг ING Уорэн Патэрсан.

Звесткі Gas Infrastructure Europe пацвярджаюць: на 8 траўня еўрапейскія ПСГ былі запоўненыя на 50%. Традыцыйнае запампоўванне ў летні сэзон гэтым разам на 55 дзён выпярэджвае графік папярэдняга года, а агульны аб'ём запасаў – на 23 млрд кубамэтраў вышэйшы, чым быў на тую ж дату год таму.

Тое, што адбываецца на еўрапейскім рынку - толькі адлюстраванне глабальных працэсаў: у свеце імкліва павялічваецца здабыча звадкаванага газу, адзначаюць аналітыкі BloombergNEF.

Паводле іхняй ацэнкі, у 2019 годзе будуць уведзеныя ў эксплуатацыю магутнасці звадкавання на 33 млн тон, тады як попыт вырасце толькі на 17 млн тон. Гэта фармуе перавытворчасць, якая цісне на цану.

«Рынку будзе цяжка ператраўляць лішак 16 млн тон, калі толькі мы не атрымаем« шалёнага ўсплёску попыту» праз надта гарачае лета або незвычайна зімную восень», - кажа аналітык BloombergNEF Ашыш Сэтыа.

Усе найбольшыя вытворцы ЗПГ нарошчваюць магутнасці - Аўстралія павялічыла экспарт у 2018 годзе на 22%, да 69,6 млн тонаў; ЗША - 53%, да 22,7 млн тонаў.

Кошт газу ў Азіі, якая застаецца найбольшым спажыўцом ЗПГ у свеце, упаў на 55% з восені мінулага года, а ў першым квартале не толькі зраўняўся з еўрапейскім, але і яшчэ знізіўся.

У выніку пастаўляць ЗПГ у Еўропу стала больш выгадна, чым на азіяцкі рынак, адзначае Патэрсан з ING. Паводле звестак Bloomberg, у сакавіку імпарт ЗПГ праз еўрапейскія порты вырас на 289% і перавысіў 4 млн тон.

У красавіку газ у Азіі пачаў даражэць і традыцыйная розніца ў коштах з Еўропай аднавілася. Зрэшты, з улікам далейшага павелічэння экспартных тэрміналаў у ЗША, магутнасць якіх у 2020 годзе вырасце ўдвая, да 112 млрд кубамэтраў на год, цэны ЗПГ застануцца граніцай, пераскочыць якую еўрапейскі кошт газу будзе не здатны, папярэджвае Патэрсан.

Каб спыніць прыток ЗПГ, «Газпрому» давядзецца ісці на далейшае зніжэнне кошту - вартасць спотавых кантрактаў на TTF мае апусціцца да 4 даляраў за мільён брытанскіх цеплавых адзінак, або 140 даляраў за тысячу кубамэтраў, мяркуюць аналітыкі Energy Aspects.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках