29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Літва займае прынцыповую пазіцыю што да рэжыму ў Беларусі

Павел Севярынец: Літва займае прынцыповую пазіцыю што да рэжыму ў Беларусі
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Палітык падсумаваў выступы лідараў беларускай апазіцыі ў сойме Літвы.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец распавёў сайту palitviazni.info, пра тое, якія пытанні разглядаліся ў Сойме Літвы, дзе прайшлі слуханні адносна Беларусі.

«Літва — адна з тых рэдкіх краін, якой можна падзякаваць за тое, што яна трымае прынцыповую пазіцыю да беларускага рэжыму», – кажа палітык.

Слуханні ў Сейме зладзіла камісія па міжнародных справах. На ёй былі прадстаўнікі літоўскага МЗС, МУС, розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Беларуская дэлегацыя складалася з былых палітвязняў Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча.

«Літоўскую палітычную эліту цікавілі беларуска-расейскія стасункі, тэма пабудовы Беларускай АЭС, а таксама тое, як будуць развівацца стасункі паміж краінамі пасля таго, як у Літве ў хуткім часе з’явіцца новы прэзідэнт, — кажа Павел Севярынец. – Мы данеслі наша бачанне сітуацыі ў Беларусі і пастараліся развеяць ілюзіі, якія ёсць у некаторых заходніх палітыкаў адносна таго, што толькі беларускі кіраўнік – гарант незалежнасці краіны, і ён здольны павярнуцца тварам на Захад.

Нам задавалі розныя пытанні. А што, калі Расея анэксуе Беларусь? Як беларусы ставяцца да таго, што Літва пратэстуе супраць будаўніцтва АЭС?»

Павел Севярынец адзначае, што таксама на пасяджэнні Сойма падымалася тэма беларускіх палітычных зняволеных.

«Мы нагадалі літоўскім палітыкам, што палітвязні ёсць, і гэтая тэма ў Беларусі не закрыта, – працягвае палітык. – Узгадаў пра працэсы супраць журналістаў і блогераў, пра Курапаты. Закраналі практычна ўсе тэмы, уключаючы і пахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага, якія знайшлі ў Вільні».

Павел Севярынец заявіў, што Літва — адна з тых рэдкіх краін, якой можна падзякаваць за тое, што яна трымае прынцыповую пазіцыю ў стаўленні да беларускага рэжыму.

«Літоўскія палітыкі адны з нямногіх, якія на міжнародным узроўні кажуць пра праблемы беларускай улады, пра тое, што Беларуская АЭС – расейскі праект, пра небяспеку дыялогу з рэжымам, які ўсіх падманвае», – дадае палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках