24 красавiка 2024, Серада, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Эстоніі: Расея рыхтуецца да ўзброенага канфлікту на заходнім напрамку

12
Міністр абароны Эстоніі: Расея рыхтуецца да ўзброенага канфлікту на заходнім напрамку
ЮРЫ ЛУЙК
ФОТА: SANDER ILVEST/POSTIMEES

Крэмль спрабуе аднавіць «глабальны вайсковы ахоп».

Расея рыхтуецца да ўзброенага канфлікту на заходнім напрамку. Такое меркаванне 18 траўня на канферэнцыі ў Таліне выказаў міністр абароны Эстоніі Юры Луйк, паведамляе Postimees.

Ён адзначыў, што у 2018 годзе Расея сфармавала ў Заходняй вайсковай акрузе і размясціла менш чым за 50 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы сем новых палкоў, што сведчыць аб падрыхтоўцы ўзброеных сіл РФ «да ўзброенага канфлікту на заходнім напрамку».

Луйк мяркуе, што Расея спрабуе аднавіць «глабальны вайсковы ахоп», згублены ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза, і што Масква спадзяецца на паслабленне NATO.

Паводле звестак справаздачы амерыканскага аналітычнага цэнтра RAND, Расея лепш гатова да наземнай аперацыі ля сваіх межаў, чым NATO.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках