23 красавiка 2024, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заслаўскі замак» прадалі за больш чым за $500 тысяч

7
«Заслаўскі замак» прадалі за больш чым за $500 тысяч
ФОТА: TUT.BY

Што там будзе цяпер?

Гасцінічны комплекс «Заслаўскі замак», які пачалі ўзводзіць яшчэ ў 90-я, сёння быў прададзены з аўкцыёну больш чым за адзін мільён беларускіх рублёў. Пакупніком стала кампанія ТАА «ЛюксНСК».

Першапачаткова комплекс спрабавалі прадаць за 3,5 мільёна даляраў, потым - за мільён. Але ахвочых не знайшлося. У выніку цяпер «Заслаўскі замак» і іншыя збудаванні на ўчастку выставілі на аўкцыён з пачатковым коштам усяго ў адну базавую - 25,5 рубля. Зямля падаецца ў арэнду на 30 гадоў без платы за права заключэння дамовы арэнды.

ФОТА: TUT.BY

На недабудаваны комплекс рэальна прэтэндавалі чатыры ўдзельнікі аўкцыёну. Таргі спыніліся на адзнацы 1 046 106 рублёў. Менавіта столькі прапанаваў прадстаўнік кампаніі «ЛюксНСК». Пасля аўкцыёну ён паведаміў журналісту tut.by, што набыты «Заслаўскі замак» будзе выкарыстоўвацца як гатэльны комплекс.

ФОТА: TUT.BY.BY

Пераможца аўкцыёну будзе абавязаны заключыць з Менаблвыканкамам інвестыцыйную дамову ў рэдакцыі, прапанаванай Мінаблвыканкамам. Завяршыць будаўніцтва трэба будзе да канца 2024 года. Акрамя таго, пераможца павінен будзе аплаціць вобласці затраты на правядзенне аўкцыёнаў, што не адбыліся, фармаванне зямельнага ўчастка і ацэнку маёмасці.

ФОТА: TUT.BY

Гісторыя замка-матэля пачалася ў 1991-м. Кааператыву «Рагнеда» на беразе Заслаўскага вадасховішча, паміж вёскай Ганалес і горадам Заслаўем, побач з ажыўленай аўтатрасай на Маладзечна быў выдзелены зямельны ўчастак у 13 гектараў. Будаўніцтва пачалі на 92-м, крыху пазней канцэпцыя трансфармавалася: кааператары замахнуліся на будаўніцтва шматфункцыянальнага гатэльна-забаўляльнага комплексу з рэстарацыяй і казіно.

Акрамя будынка замка, тут ёсць і іншыя пабудовы, якія знаходзяцца ў розным стане. Падчас будаўніцтва назвы кампаній, якім належаў комплекс, пастаянна мяняліся, але аб'ект так і не скончылі. А ў 2016 годзе ўчастак з будынкамі канфіскавалі. На той момант гэта быў комплекс, які складаецца з матэля «Рагнеда», дзевяці катэджаў і нават падзямелля з сістэмай тунэляў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках