19 чэрвеня 2019, Серада, 21:14
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Мэй заявіла пра «смелую прапанову» што да Brexit

1
ТЭРЭЗА МЭЙ

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі прапануе парламенту палепшаны варыянт угоды.

Пра гэта Тэрэза Мэй напісала ў сваім артыкуле, апублікаваным у газеце Sunday Times, паведамляе nv.ua.

«Калі праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ будзе прапанаваны на разгляд чальцам парламента, гэта будзе новая, смелая прапанова для дэпутатаў у палаце абшчын з палепшаным пакетам захадаў, які, на маю думку, можа атрымаць падтрымку», - адзначыла Мэй.

Чакаецца, што сярод новых прапаноў Мэй будзе дадатковая абарона працоўных, бо брытанскі прэм'ер спрабуе заручыцца падтрымкай некаторых чальцоў парламента ад лейбарысцкай партыі.

Мэй заявіла, што хацела б, каб дэпутаты разгледзелі новы план угоды «свежым поглядам» і надалі ёй падтрымку.

Нагадаем, 11 красавіка краіны Еўразвязу і Вялікая Брытанія дамовіліся пра «гнуткае» прадаўжэнне максімальнай адтэрміноўкі Brexit да 31 кастрычнiка 2019 года.

Парламент Брытаніі ніяк не можа пераадолець тупік і падпісаць пагадненне аб умовах выхаду краіны з ЕЗ. Дэпутаты тры разы адхілілі ўгоду прэм'ера Тэрэзы Мэй, узгодненую з Брусэлем.

23 чэрвеня 2016 брытанцы на рэферэндуме сказалі «не» захаванню сяброўства Брытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавала 52% выбаршчыкаў, супраць - 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя у асноўным прагаласавалі за захаванне сяброўства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Уэльс і Англія падтрымалі Brexit.