20 красавiка 2024, Субота, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пламбір з надпісам «Жыве Беларусь!»: за тыдзень прадалі амаль 100 тысяч порцый

22
Пламбір з надпісам «Жыве Беларусь!»: за тыдзень прадалі амаль 100 тысяч порцый

Беларускае марозіва выклікала ажыятаж у крамах, сацыяльных сетках і нават у замежных СМІ.

У панядзелак 13 траўня «Белы полюс» прэзентаваў марозіва з васількоў, якое выклікала ажыятаж у крамах, сацыяльных сетках і нават у замежных СМІ. Дзённыя запасы кветкавага пламбіру за некалькі гадзін знікалі з пунктаў продажу, паведамляе belmir.by.

Фота 1863x.com

«Калі марозіва зноў з'явіцца?», «Ці можна ўзяць 40 пачкаў, мяне калегі адправілі?» - кожны дзень брэнд і яго партнёры атрымлівалі дзясяткі такіх паведамленняў у сацсетках і гандлёвых пунктах.

У чацвер 16 траўня гандлёвыя прадстаўнікі «Белага полюса» паведамілі, што «Валошка» на складах заканчваецца, у найбліжэйшыя дні марозіва будзе пастаўляцца не ва ўсе крамы, але фабрыка на ўсю моц працуе над вытворчасцю.

Улічваючы досвед, кампанія плануе выпусціць ужо не 100 тысяч пачкаў, а мінімум утрая больш. З гэтай прычыны з'явіцца невялікая паўза ў паўсюдных пастаўках - арыенціровачна, крыху больш за тыдзень.

- Запускаючы васільковае марозіва, мы чакалі высокі попыт на яго, але калі шчыра, не рыхтаваліся да такой моцнай успышкі цікавасці сярод пакупнікоў, - распавёў намеснік дырэктара ў маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч.

З ягоных слоў, аналітыкі кампаніі планавалі аб'ёмы, зыходзячы з тыпавой сітуацыі невысокага сезона марозіва. Але продажы выявіліся такімі, нібы на вуліцы не дажджы, а ўжо ідзе высокі сезон.

- Мы выпусцілі 8 тон пламбіру, у разліку, што гэтага выстарчыць да канца месяца. Але рэальнасць перасягнула нашы чаканні, і гэта выдатна, - паведаміў намеснік дырэктара.

Прадстаўнікі кампаніі абяцаюць вырабіць новы прадукт як мага хутчэй. З'яўленне валошкавага марозіва на складах плануецца цягам дзесяці дзён.

Паўзу ў пастаўках даводзіцца рабіць праз тое, што валошкавы джэм для марозіва вырабляецца індывідуальна пад заказ брэнда - сыравіну нельга закупіць імгненна.

- Наступная партыя марозіва выйдзе ўжо ў абноўленай упакоўцы і прадоўжыць стратэгію, якую мы выбралі, запускаючы прадукт, - сказаў Максім Журовіч.

З ягоных слоў, на абгортцы будзе размешчаны размоўнік, фразы якога будуць абнаўляцца цягам усяго лета. Пакуль у планах трыццаць фраз: па адной на кожны дзень «бязвізу».

Акрамя таго, кампанія запусціла онлайн-размоўнік на Інстаграм-старонцы @belypolus. Акаўнт вядзецца на дзвюх мовах: ангельскай і беларускай, - каб кантэнт быў даступны кожнаму чалавеку ў кожным пункце свету.

- На старонцы кожны дзень публікуем новае слова, пакуль навучылі падпісчыкаў казаць «дзякуй» і «прывітанне», а ў планах - яшчэ 28 вядомых і менш вядомых фраз, - растлумачыў намеснік дырэктара.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках