29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы анансаваў чарговыя 500+

2
Прэм'ер-міністр Польшчы анансаваў чарговыя 500+
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Штомесячную датацыю будуць атрымліваць палякі з абмежаванымі магчымасцямі.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас выступу на выбарчай канвенцыі «Права і справядлівасць» перад выбарамі ў Еўрапарламент анансаваў новую сацыяльную датацыю, паведамляе «Радыё Польшча».

«У найбліжэйшыя некалькі месяцаў мы хочам пералічваць інвалідам, старэйшым за 18 гадоў, якія зусім не здольныя да самастойнага жыцця, сталую штомесячную датацыю ў суме - хутчэй за ўсё - 500 злотых», - сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Як падкрэсліў польскі прэм'ер, ягоная партыя бачыць праблемы звычайнага чалавека і імкнецца іх развязваць.

«Мы стараемся шляхам дзейсных захадаў зрабіць так, каб сітуацыя стала нармальнай, каб урад працаваў на карысць усіх людзей у Польшчы, усяго грамадства», - сказаў Маравецкі.

Ён таксама дадаў, што ў рамках сваёй сацыяльнай палітыкі ўрад паказаў, што палітыку можна весці ад сэрца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках