28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарцы ўхвалілі ўзмацненне жорсткасці правілаў валодання зброяй

3
Швайцарцы ўхвалілі ўзмацненне жорсткасці правілаў валодання зброяй

Раней такі закон прыняў Еўразвяз.

Блізу дзвюх трацін грамадзян Швайцарыі ў нядзелю, 19 сакавіка, выказаліся на адпаведным рэферэндуме на карысць узмацнення жорсткасці законаў, якія рэгулююць валоданне зброяй. Гэта вынікае з папярэдніх звестак, якія распаўсюдзіў інстытут вывучэння грамадскай думкі gfs.bern. Такім чынам грамадзяне Швайцарыі ўхвалілі новыя правілы, якія ўскладняюць куплю паўаўтаматычнай зброі. Акрамя таго, паліцыі будзе лягчэй высвятляць паходжанне канкрэтнай адзінкі зброі. Для прыняцця гэтай пастанова Швайцарыя рушыла ўслед за Еўразвязам, які, ухваліўшы гэтае абмежаванне ў 2017 годзе, хоча пазбегнуць тэрактаў, падобных на тэракты ў Парыжы, якія адбыліся яшчэ двума гадамі раней, піша DW.

Праціўнікі ўзмацнення жорсткасці правіл асцерагаюцца, што ў Швайцарыі паступова справа дойдзе да поўнага раззбраення насельніцтва. У краіне агнястрэльная зброя распаўсюджаная больш, чым у большасці еўрапейскіх краін. Гэта звязана з тым, што вайскоўцы швайцарскага войска трымаюць свае вінтоўкі і пісталеты дома і павінны рэгулярна праводзіць трэніроўкі. Акрамя таго, у краіне раз на пяць гадоў праводзіцца стралковае спаборніцтва з вялікай колькасцю гледачоў і ўдзельнікаў.

Аднак урад Швайцарыі, большасць палітычных партый і эканамічных саюзаў за ўзмацненне жорсткасці правіл. Калі на рэферэндуме грамадзяне краіны выказаліся б супраць узмацнення кантролю за валоданнем зброі, гэта паставіла б пад пытанне далейшае знаходжанне Швайцарыі ў Шэнгенскай зоне. У выніку аднаўлення праверак на межах пацярпела б турыстычная галіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках