18 красавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка звярнуўся да ўкраінцаў з развітальным словам

11
Парашэнка звярнуўся да ўкраінцаў з развітальным словам
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Пятро Парашэнка зычыць Уладзіміру Зяленскаму паспяховага прэзідэнцтва.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да ўкраінцаў і падзякаваў за 5 гадоў прэзідэнцтва. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным звароце прэзідэнта Украіны.

Парашэнка адзначыў, што Украіне ўдалося зберагчы дэмакратыю нават ва ўмовах расейскай агрэсіі.

"Перш за ўсё хацеў бы падзякаваць вялікаму ўкраінскаму народу за вялікі гонар працаваць цягам пяці гадоў на чале вялікай краіны. Краіны, якая ўразіла ўвесь свет сілай нацыянальнага духу, уразіла годнасцю, уразіла стойкасцю і свабодалюбствам", - адзначыў Парашэнка.

Паводле ягоных слоў, "сёння Украіна лепшым стане, чым пяць гадоў таму, і пра гэта сведчаць асноўныя статыстычныя паказчыкі.

"Дамагчыся гэтага атрымалася толькі супольнымі намаганнямі, дзякуючы падтрымцы актыўнай часткі грамадства і разуменню большасці. Украіну мы захавалі, "Наваросію"- пахавалі", - дадаў ён.

Парашэнка нагадаў пра дасягненні і папрасіў прабачэння "за балючыя рэформы".

"Для каго рэформы былі асабліва балючымі; хто за гэтыя гады, сустрэўшыся з хлуснёй, не знайшоў справядлівасці. Ужо тлумачыў: нават калі і верыць у тое, што прэзідэнт можа ўсё, ён не можа ўсё адразу", - адзначыў ён.

Акрамя таго, ён зычыў Уладзіміру Зяленскаму паспяховага прэзідэнцтва.

"Яшчэ месяц таму мы былі заўзятымі апанентамі на выбарах. Але ўжо заўтра, так здарылася, ён будзе прэзідэнтам маёй роднай краіны. Краіны, якую люблю і ў чыю еўрапейскую будучыню непахісна веру. Дык няхай жа Гасподзь Украіну беражэ, а яе новаму кіраўніку - дапамагае у працы", - адзначыў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што стратэгічная мэта, якую ён абвясціў, падчас перадвыбарчай кампаніі, застаецца ў дзеянні.

"Да 2023 годзе падаць заяўку на сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і атрымаць План дзеянняў што да сяброўства ў NАТО. Толькі гэта гарантуе незалежнасць краіны і бяспеку кожнага з нас. Дасягненне гэтай мэты - задача кожнага адказнага грамадзяніна. Мая - у тым ліку", - рэзюмаваў Парашэнка.

Нагадаем, заўтра, 20 траўня, адбудзецца інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках