23 красавiка 2024, aўторак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Беларусі на інаўгурацыю Зяленскага паляцеў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка

1
Ад Беларусі на інаўгурацыю Зяленскага паляцеў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка
ІГАР ЛЯШЭНКА

Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе Саўміна.

Беларусь на інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая пройдзе сёння ў Кіеве, будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка. Пра гэта tut.by распавялі ў прэс-службе Саўміна.

У 2014 годзе на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі ездзіў Лукашэнка. Тады запрашэнне адпраўлялі асабіста на імя беларускага правадыра. Уладзімір Зяленскі, як стала вядома tut.by, разаслаў цыркулярнае запрашэнне праз амбасады.

Плануецца, што ўдзел у інаўгурацыі возьмуць прэзідэнты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, Вугоршчыны, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шафчовіч і памочнік генеральнага сакратара NАТО. Як раней заявілі ў МЗС Украіны, прадстаўнікоў Расеі не запрасілі на інаўгурацыю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Інаўгурацыя пройдзе ў выглядзе ўрачыстага пасяджэння Вярхоўнай рады, на якім Уладзімір Зяленскі прынясе прысягу і ўступіць на пасаду. Пасля ў яго запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі замежных дэлегацый у Адміністрацыі прэзідэнта.

Сам Зяленскі запрасіў людзей прыйсці ў Марыінскі парк раніцай 20 траўня. Ён заявіў, што адтуль адправіцца на цырымонію інаўгурацыі. Напярэдадні Зяленскі правёў рэпетыцыю інаўгурацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках