29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таджыкістане ў выніку бунту ў калоніі загінулі больш за 30 чалавек

У Таджыкістане ў выніку бунту ў калоніі загінулі больш за 30 чалавек

Узброеныя нажамі і вострымі прадметамі бунтаўнікі захапілі ў закладнікі супрацоўнікаў калоніі.

Падчас бунту ў калоніі строгага рэжыму ў горадзе Вахдат на захадзе Таджыкістана ўвечары 19 траўня былі забітыя трое ахоўнікаў і 29 зняволеных. Пра гэта паведамляе ўрадавае агенцтва "Хавар" са спасылкай міністэрства юстыцыі краіны, паведамляе Радыё Свабода.

Са звестак Мінюста Таджыкістана, вечарам 19 траўня 30 асуджаных калоніі, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава", хацелі здзейсніць уцёкі. Узброеныя нажамі і вострымі прадметамі бунтаўшчыкі спачатку захапілі ў закладнікі і забілі трох супрацоўнікаў калоніі. Пасля гэтага вызвалілі з штрафнога ізалятара 8 асабліва небяспечных злачынцаў, асуджаных за дачыненне да ІД, а затым, у мэтах запалохвання на вачах у іншых асуджаных забілі пецярых і паранілі яшчэ дзясяткі іншых арыштантаў, гаворыцца ў паведамленні Галоўнай управы выканання крымінальных пакаранняў рэспублікі.

Пасля гэтага бунтаўшчыкі падпалілі медсанчастку калоніі, захапілі ў закладнікі некалькіх зняволеных і патрабавалі свайго вызвалення.

Падчас аперацыі здушэння бунту былі забітыя 24 зняволеныя, 35 чалавек затрыманыя, адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. Генеральная пракуратура краіны распачала крымінальную справу.

Са звестак установы, арганізатарамі бунту былі чальцы забароненых экстрэмісцкіх груповак, у тым ліку ІД. Адзін з іх сын Гулмурада Халімава, былога камандзіра АМАП, які ўцёк у Сірыю, і які далучыўся да джыхадзістаў.

У лістападзе мінулага года ў выніку бунту ў калоніі строгага рэжыму ў горадзе Худжанд на поўначы Таджыкістана загінулі 23 чалавекі, у тым ліку двое ахоўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках