23 красавiка 2024, aўторак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак падаў у адстаўку

1
Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак падаў у адстаўку
ВАСІЛЬ ГРЫЦАК

Рапарты аб звальненні з займаных пасад складзеныя усімі намеснікамі кіраўніка СБУ і чальцамі ягонай каманды.

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак падаў у адстаўку, паведамляе прэс-служба СБУ.

У паведамленні гаворыцца, што рапарты аб звальненні з займаных пасад складзеныя ўсімі намеснікамі кіраўніка СБУ і чальцам каманды Грыцака. Чальцы, якія падалі ў адстаўку, адзначылі, што ўсведамляюць права новага прэзідэнта Украіны ініцыяваць кадравыя змены ў кіраўніцтве СБУ.

«У супрацьстаянні з ворагам СБУ страціла 27 супрацоўнікаў. У той жа час, нават боль страт рабіў нас мацнейшымі. Паводле ўзроўню прафесіяналізму Служба бяспекі Украіны ўжо адпавядае найлепшым спецслужбам свету, і калектыў службы ганарыцца такой высокай ацэнкай з боку нашых заходніх партнёраў», - адзначыў Грыцак.

Ён заявіў, што за час працы СБУ спыніла «шматлікія спробы расейскага агрэсара штучна раздуць полымя сепаратызму» ва Украіне і распаліць канфлікты «на міжэтнічнай і міжрэлігійнай глебе».

Грыцак стаў кіраўніком СБУ ў 2015 годзе. Ён працаваў ва ўстанове з 1990 года, узначальваў Кіеўскую абласную і гарадскую ўправу службы. У 2009 годзе перайшоў у цэнтральнае кіраванне. У ліпені 2014 года Грыцак стаў кіраўніком антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ - першым намеснік кіраўніка ўстановы.

Раней у адстаўку падалі сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксандр Турчынаў і міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. Таксама перад інаўгурацыяй абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага звольніцца надумалі прадстаўніца прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў Вярхоўнай радзе Ірына Луцэнка і віцэ-спікер Рады Ірына Герашчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках