6 жнiўня 2020, Чацвер, 1:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абвясціў пра роспуск Вярхоўнай Рады

18
Зяленскі абвясціў пра роспуск Вярхоўнай Рады

На прыняцце некаторых законапраектаў у дэпутатаў ёсць два месяцы.

Шосты прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які сёння ўступіў на пасаду, абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады VIII склікання. Як паведамляе карэспандэнт выдання gordonua.com. пра гэта ён заявіў, выступаючы на ўрачыстым пасяджэнні парламента 20 траўня.

Зяленскі заявіў, што датэрміновыя выбары ў парламент павінны прайсці праз два месяцы.

Ён заклікаў парламент прыняць некаторыя законапраекты, сярод якіх зняцце дэпутацкай недатыкальнасці, увядзенне крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне ды іншыя.

"У вас на гэта будзе два месяцы. Я распускаю Вярхоўную Раду VIII склікання. Таксама я прашу вас звольніць: кіраўніка СБУ, генпракурора і міністра абароны Украіны", - сказаў Зяленскі дэпутатам.

Іншых дэталяў ён не агучыў.