19 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Зяленскі прапанаваў Кабінету Міністраў Украіны сысці ў адстаўку

15
Уладзімір Зяленскі прапанаваў Кабінету Міністраў Украіны сысці ў адстаўку
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Новы прэзідэнт Украіны мяркуе, што ўрад не развязвае праблемы, а стварае іх.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапаноўвае ўраду Уладзіміра Гройсмана не ствараць праблем і напісаць заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён заявіў з трыбуны Вярхоўнай Рады, выступаючы з інаўгурацыйнай прамовай, паведамляе liga.net.

"Дазвольце мне працытаваць аднаго амэрыканскага актора, які стаў класным амэрыканскім прэзідэнтам. Урад не развязвае нашых праблем, урад і з'яўляецца нашай праблемай", - сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што не разумее ўрад, які толькі пацепвае плячыма і нічога не можа зрабіць. "Гэта няпраўда, можаце. Вы можаце ўзяць ліст, узяць асадку і вызваліць свае месцы для тых, хто будзе думаць пра наступныя пакаленні. А не пра наступныя выбары", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках