19 красавiка 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пяст» упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Польшчы ў футболе

«Пяст» упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Польшчы ў футболе

Клуб са 180-тысячнага места Глівіцаў яшчэ летась змагаўся за выжыванне.

"Пяст" у апошнім туры чэмпіянату Польшчы перамог "Лех" (1:0) і ўпершыню ў гісторыі здабыў чэмпіёнскі тытул. Другое месца ў "Легіі", трэцяе - у "Лехіі". Пакінулі элітны дывізіён "Заглембе" і "Медзь", паведамляе pressball.by.

Чэмпіянат Польшчы. Выніковае становішча: 1 - Пяст (72 балы), 2 - Легія (68), 3 - Лехія (67), 4 - Ягелонія (57), 5 - Краковія (57), 6 - Заглембэ Любін (53), 7 - Погань (52), 8 - Лех (52), 9 - Вісла (49), 10 - Карона (47), 11 - Гурнік Забжэ (46), 12 - Шлёнск (44), 13 - Арка (42), 14 - Вісла Плоцк (41), 15 - Медзь (40), 16 - Заглембэ Сасновец (29).

Чэмпіёнскім для "сіне-чырвоных" стаў дзявяты сэзон у эліце. Клуб са 180-тысячных Глівіцаў, заснаваны ў 1945 годзе, дэбютаваў у эліце толькі ў 2008-м. Але праз два сэзоны вылецеў у Д2, каб вярнуцца зноў - у 2012-м. Першы пасля вяртання год "Пяста" відавочна ўдаўся: чацвёртае месца ў эліце дазволіла дэбютаваць у Лізе Еўропы. У выніку чэмпіянату-2015/16 прадстаўнікі Глівіцаў занялі другое месца, што стала найлепшым вынікам у клубнай гісторыі. Дарэчы, здарылася гэта за трэнерам Радаславам Латалам, якія ў затым, у 2018-м, не даможацца поспеху ў Берасці.

А вось у папярэднім чэмпіянаце "Пяст" змагаўся за выжыванне. Па двухколавым турніры каманда апынулася ў ніжэйшай васьмёрцы і да астатняга тура пытанне захавання рэгістрацыі ў найвышэйшым таварыстве заставалася адкрытым. Перад заключнай сустрэчай "сіне-чырвоныя" займалі 15-е месца з 16 суполак. "Тэрмаліка", якая мела на два пункты больш, была іх астатнім апанентам. У хатнім матчы "Пяст" дамогся пераканаўчай вікторыі - 4:0, а "сланы" адправіліся ў Д2.

Яшчэ на старце папярэдняга сэзону ў "Пясце" адбылася змена трэнера. У верасні 2017-га, калі каманда саступала ўсім запар, месца Дарыюша Удоўчыка заняў Вальдэмар Фарналік - вядомая і шанаваны постаць у польскім футболе. Як гулец ён дзейнічаў на пазіцыі абаронцы, правёў у "экстраклясе" больш за дзве сотні матчаў і аднойчы здабыў чэмпіянат з хожуўскім "Рухам". Уласна, менавіта ў "Руху" Вальдэмар дамогся прызнання на новай пасадзе, двойчы (2009 і 2012) стаўшы найлепшым трэнерам Польшчы. На хвалі поспеху Фарланік у 2012-м узначаліў нацыянальную каманду сваёй краіны. Аднак у кваліфікацыі ЧС-2014 "арлы" схібілі: занялі толькі чацвёртае месца ў групе і ў выніку "праляцелі" міма Бразіліі. Трэнерская адстаўка стала працягам выніковага ланцужка.

"Пяст" мае вельмі інтэрнацыянальны склад (адсотак легіянераў - 33). У клубе ёсць футбалісты з Эквадора, Славаччыны, Даніі, Славеніі, Сербіі, Гішпаніі, Чэхіі і Англіі. Цікава, што нямецкі Transfermarkt ацэньвае ўсіх гульцоў "Пяста" на 6,8 млн еўраў, што з'яўляецца толькі 12-м паказчыкам у Польшчы. Улічваючы гэты факт, перамога ў турніры выклікае здзіўленне. Так, напрыклад, гульцы "Легіі" ацэньваюцца на 37,4 мільёнаў еўраў, "Лехіі" - на 20,9 млн. Даражэйшы за польскага чэмпіёна маюць склад БАТЭ (12,3 мільёнаў даляраў), "Дынама-Брэст" (11,5), "Дынама-Мінск" (9,4) і "Шахцёр" (9,3).

Пра брытанскага легіянера "Пяста" Томе Гейтлі - больш падрабязна. 29-гадовы паўабаронца з'яўляецца спадчыннікам дынастыі вядомых ангельскіх футбалістаў. Ягоны дзед - Тоні Гейтлі - быў класным форвардам ў 1960-х, выступаў за "Астан Вілу", "Чэлсі", "Лівэрпуль" дыі іншыя клубы. Бацька - Марк Гейтлі - даваў чаду ў 1980-х за "Мілан" і "Манака", затым - у "Рэйнджэрсе", з якім шэсць разоў здабываў чэмпіянат Шатландыі. Тым Гейтлі нарадзіўся ў 1989-м у Монтэ-Карла, калі ягоны бацька гуляў у "Манака". Прайшоў школу "Рэдынга", ангельскі мінор і некалькі ўдалых гадоў у Шатландыі, дзе дайшоў да фіналу Кубка з "Мазэрвэлам". Склад "Пяста" Гейтлі-малодшы папоўніў ў сярэдзіне сэзону-2017/18, стаўшы непатрэбным шатландскаму "Дандзі". У сёлетнім чэмпіянаце Польшчы Топ забіў 4 галы і зрабіў 5 перадач у 34 матчах.

Вядома пра сяброўства фанатаў "Пяста" і БАТЭ. Іх стасункі пачалося ў 2010-м, калі пасля еўравыезду ў Капенгаген барысаўцы зазірнулі на хатні матч "сіне-чырвоных" з "Катавіцамі". "Беларусы былі выяўленыя гаспадарамі, але да іх паставіліся па-сяброўску, і з таго часу пачаўся шчыльны кантакт паміж прадстаўнікамі абедзвюх суполак", - інфармуе Ultras Wiki. Фанацкі звяз БАТЭ і "Пяста" быў аформлены ў жніўні 2011-га на лігачэмпіёнскім матчы ў Грацы. З тых часоў заўзятары клубаў рэгулярна падтрымліваюць сувязь, наведваюць матчы хаўруснікаў. Але раз паміж Барысавам і Глівіцамі тысяча кіламетраў і візавы рэжым, рабіць гэта няпроста. Польскія "кібіцы" кампенсуюць дэфіцыт выездаў у Беларусь падтрымкай барысаўскай каманды на еўрапейскай арэне, а барысаўцы па меры магчымасцяў выбіраюцца на матчы “экстраклясы”. У гэтым сэзоне фанаты маюць унікальную магчымасць даць двухбаковую падтрымку ў Лізе чэмпіёнаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках