20 красавiка 2024, Субота, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК Беларусі: Асноўная версія смерці афіцэра ДАІ - суіцыд

СК Беларусі: Асноўная версія смерці афіцэра ДАІ - суіцыд

(абноўлена) Следчага камітэт выступіў з заявай.

20 траўня СК выступіў з афіцыйнай заявай паводле справы аб гібелі інспектара ДАІ ў Магілёве. Нагадаем, 22-гадовага лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча знайшлі застрэленым 16 траўня. 18 траўня інспектара пахавалі, піша tut.by.

Са слоў прадстаўнікоў СК, версія аб выкраданні невядомымі на чорнай «Волзе» не пацвердзілася. Асноўная версія здарэння - суіцыд.

СК заявіў, што пад 11 раніцы 16 траўня лейтэнант Патаповіч купляў у краме дровы, рыдлёўку і вадкасць для распальвання. Гэта ж было знойдзена каля цела. На месцы здарэння быў знойдзены таксама табельны пісталет міліцыянта.

На брыфінгу было заяўлена, што каля цела быў таксама знойдзены табельны пісталет міліцыянта. З яго ён стрэліў сабе ў галаву.

Са слоў СК, рукі сапраўды былі закутыя ў кайданкі, аднак следства прыйшло да высновы, што ён мог зрабіць гэта сам, такое становішча рук дазваляла самастойна зрабіць стрэл у галаву.

«Ніякіх слядоў барацьбы або гвалту, акрамя агнястрэльнай раны, на целе Патаповіча не выяўлена», - заявіў СК.

CК заявіў, што ён адправіў шэраг суіцыдальных паведамленняў сваім родным.

Нагадаем, 16 траўня Telegram-канал NEXTA паведаміў, што ў Магілёве выкрадзены 23-гадовы лейтэнант ДАІ. А 21.45 пра загубу афіцэра афіцыйна заявіла прадстаўніца МУС у эфіры БТ. Увесь асабовы склад міліцыі Магілёўскай вобласці быў узняты на трывогу, у рэгіёне быў уведзены план «Сірэна», на дарогах усёй краіны выстаўлены блок-пасты.

Паведамлялася аб выкрадальніка на чорнай «Волзе» з расейскімі нумарамі. Гаварылася пра тое, што зламыснікі былі цыганамі.

17 траўня беларуская міліцыя пачала затрымліваць цыганоў, якія пражываюць у Магілёве. Прадстаўнікі цыганскай дыяспары заявілі, што супраць іх выкарыстоўвалася сіла.

Затрыманых пачалі выпускаць на свабоду толькі 19 траўня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках