19 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер парламента Кыргызстана: Разлічваем на выдачу Бакіева

10
Спікер парламента Кыргызстана: Разлічваем на выдачу Бакіева
КУРМАНБЕК БАКІЕЎ
ФОТА: REUTERS

Дастанбек Джумабекаў звярнуўся да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску.

Спікер парламента Кыргызстана Дастанбек Джумабекаў заявіў, што знаходжанне на тэрыторыі Беларусі былога прэзідэнта рэспублікі Курманбека Бакіева, завочна асуджанага на радзіме, з'яўляецца перашкодай для развіцця кіргізска-беларускіх стасункаў.

Як паведамілі ў панядзелак «Інтэрфаксу» ў прэс-службе парламента, Джумабекаў абмеркаваў знаходжанне Бакіева ў Беларусі са старшынём беларускай «палаты прадстаўнікоў» Уладзімірам Андрэйчанкам у Бішкеку «на палях» пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ.

«Дастанбек Джумабекаў выказаў заклапочанасць і занепакоенасць кіргізскага боку тым, што (...) у СМІ з'яўляюцца публікацыі пра дзейнасць Курманбека Бакіева і ягонага атачэння ў Беларусі, прынамсі, наданні ім спрыяльных умоў для знаходжання там, наяўнасці грамадзянства, а таксама іх удзелу ў публічных мерапрыемствах», - сказаў суразмоўца агенцтва.

На сустрэчы з беларускім калегам кіргізскі парламентарый заявіў, што «гэтыя моманты вядуць да стрыманасці і некаторага запаволення двухбаковых стасункаў».

«Кіргізскі бок разлічвае, што беларускім бокам будуць ужытыя ўсе неабходныя захады (аб выдачы Бакіева - заўв.) у адпаведнасці з запытамі кіргізскага боку згодна з кішынёўскай канвенцыяй «Аб прававой дапамозе і прававых стасунках у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах» ад 7 кастрычніка 2002 года», - сказаў Джумабекаў, словы якога прыводзіць прэс-служба.

Былы прэзідэнт Кыргызстана Бакіеў пасля змены ўлады ў рэспубліцы ў красавіку 2010 года пакінуў краіну і з тых часоў пражывае ў Беларусі.

Таксама ў Беларусі знаходзіцца ягоны малодшы брат, экс-кіраўнік прэзідэнцкай аховы Жаныбек Бакіеў. Браты завочна асуджаныя ў Кыргызстане паводле абвінавачванняў ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў. Экс-прэзідэнт Бакіеў асуджаны на 30 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, ягоны брат прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Паводле неафіцыйных звестак у Беларусі таксама знаходзіцца старэйшы сын экс-прэзідэнта Кыргызстана Марат Бакіеў, які да красавіка 2010 года займаў высокую пасаду ў спецслужбе Кыргызстана. Ён быў асуджаны за ўдзел у падаўленні дэманстрацыі 7 красавіка 2010 года. Суд завочна прысудзіў яго да 22 гадоў пазбаўлення волі.

У СМІ Беларусі і Кыргызстана перыядычна з'яўляюцца публікацыі пра пражыванне экс-прэзідэнта Бакіева і ягонай сям'і ў Менску, дзе яны, нібыта, маюць уласны бізнэс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках