20 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: «Дармаедскі» дэкрэт урываецца ў наша прыватнае жыццё

5
Марыя Тарасенка: «Дармаедскі» дэкрэт урываецца ў наша прыватнае жыццё
Марыя Тарасенка

Добрушскі райвыканкам спалохаўся акцыі пратэсту.

Добрушскі райвыканкам забараніў вядомай першымі судовымі цяжбамі з «дармаедскімі» камісіямі жыхарцы Гомеля Марыі Тарасенцы правядзенне на цэнтральнай вуліцы райцэнтра вулічнага шэсця, якое планавалася 25 траўня ў выглядзе пратэстнай акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедах», піша гомельская «Весна».

«Вулічнае шэсце на гэтай вуліцы створыць нязручнасці і парушыць грамадскую бяспеку грамадзян», - паведаміў актывістцы першы намеснік старшыні райвыканкама Руслан Сікорскі.

З чыноўнікам не згодная сама заяўніца, якая ўжо рыхтуе адпаведную скаргу ў суд.

«Я прадаўжаю барацьбу з дэкрэтам аб «дармаедах». Хачу звярнуць увагу шырокай грамадскасці на не канстытуцыйнасць «дармаедскага» дэкрэта, які ўрываецца ў наша прыватнае жыццё, вядзе да прымусовай працы і дыскрымінацыі, ушчамляе правы кожнага на выбар заняткаў», - заяўляе Марыя Тарасенка.

Нагадаем, што гамяльчанка заявіла ў кожным райцэнтры рэгіёну пратэстныя акцыі. З улікам 4-х раёнаў Гомеля пададзена 25 такіх заявак. Серыя пратэстных мерапрыемстваў заяўленая ў форме вулічных шэсцяў з удзелам да 10 чалавек у кожным. Плануецца выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў, якія адлюстроўваюць мэту акцый.

Добруш стаў першым райцэнтрам, дзе забароненая пратэстная акцыя. Як чыноўнікі паступяць у іншых раёнах, пакажа найбліжэйшы час.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках