29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядаюць самыя бюджэтныя аднапакаёўкі Менска

6
Фотафакт: Як выглядаюць самыя бюджэтныя аднапакаёўкі Менска

Якім коштам іх цяпер прадаюць.

Кошты на другасным рынку жылля цяпер замерлі і застаюцца стабільнымі, асабліва на кватэры эканом-класа: тыя, што размешчаныя ў хрушчоўках, брэжнеўках і старых панэльках. Пакупніцкая актыўнасць хоць і ажывілася пасля аднаўлення крэдытавання «Беларусбанкам», але аднаўляецца павольна, піша tut.by.

За кошт гэтага расце прапанова: на аднаго пакупніка цяпер прыпадае 7-10 кватэр, - распавёў аналітык групы кампаній «Твая Сталіца» Андрэй Чарнышоў. - Улетку чакаецца сезоннае зніжэнне пакупніцкай актыўнасці. І тыя прадаўцы, якія гэта разумеюць, ужо цяпер ідуць на саступкі.

Журналісты вывучылі рыэлтарскія базы і паглядзелі, якія кватэры эканом-класа цяпер прапануюць у Менску і якім коштам іх прадаюць. Кошты і фота - у матэрыяле.

У Соснах

Кватэра плошчай 32 квадратныя метры размешчаная на першым паверсе трохпавярховага дома. Дом цагляны, 1961 года пабудовы, размешчаны на вуліцы Красіна, 53. Санвузел у кватэры сумешчаны, балкона няма. Прадаецца за 36,1 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1135 за квадратны метр.

У Шабанах

Аднапакаёўкі плошчай 34 квадратныя метры знаходзіцца на дзевятым паверсе. Дом панэльны, 1990 года пабудовы. Кватэра размешчаная на вуліцы Ротмістрава, 62.

У кватэры, гаворыцца ў аб'яве, патрабуецца рамонт. Прадаюць за 39,6 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1075 за квадратны метр.

У Сцяпянцы

Кватэра плошчай 31 квадратны метр знаходзіцца на пятым паверсе. Дом панэльны, 1981 года пабудовы, пасля капрамонту, размешчаны на вуліцы Карвата, 17.

Прадаецца за 37 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1209 за квадратны метр.

У Чыжоўцы

Кватэра плошчай 35,5 квадратнага метра, на першым паверсе. Дом панэльны, 1967 года пабудовы, размешчаны на вуліцы Убарэвіча, 140. Санвузел у кватэры паасобны, ёсць балкон. Прадаецца за 37,5 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1056 за квадратны метр.

Ля ДК «МАЗ»

Кватэра плошчай 32 квадратныя метры размешчаная на першым паверсе. Дом цагляны, двухпавярховы, знаходзіцца на вуліцы Чайкінай, 11.

Бонусам да кватэры ідзе хлеў са склепам.

Прадаюць жыллё за 38,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1219 за квадратны метр.

Каля метро

Кватэра плошчай 30 квадратных метраў размешчаная ў цагляным пяціпавярховым доме на вуліцы Авакяна, 36. Гэта ў пары прыпынкаў ад станцыі метро «Інстытут культуры».

Санвузел у кватэры сумешчаны, ёсць балкон. У якасці бонуса новым уладальнікам гаспадары пакідаюць пральную машыну і лядоўню.

Прадаюць кватэру за 39,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1325 за квадратны метр.

На Брылеўскай, 13

Кватэра плошчай 29 квадратных метраў размешчаная ў трохпавярховай сталінцы на першым узроўні. Столі - 2,9 метра. Санвузел у кватэры сумешчаны, балкона няма.

Кошт - 40 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1379 за квадратны метр.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках