19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстраліец знайшоў рэкордны залаты самародак

6
Аўстраліец знайшоў рэкордны залаты самародак

Яго кошт - блізу 70 тысяч USD.

Як паведамляе газета West Australian, узброены металадэтэктарам скарбашукальнік зрабіў сваю знаходку ля перасохшых салёных азёр, якіх у тым раёне шмат, піша «Популярная механика».

Для ацэнкі ён прынёс самародак у мясцовую кампанію Finders Keepers Gold Prospecting, якая спецыялізуецца на скупцы такіх артэфактаў. Яе ўладальнік Мэт Кук (Matt Cook) паведаміў прэсе, што бачыць такія буйныя самародкі даводзіцца нячаста. Іх часам знаходзяць на капальнях з выкарыстаннем куды больш цяжкай і дарагой тэхнікі, чым аматарскі металадэтэктар.

Знаходка ацэненая на 100 тысяч аўстралійскіх даляраў, гэта блізу 70 тысяч USD.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках