25 красавiка 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка пракаментаваў выпадак з «платнай медыцынай» для «дармаедаў»

14
Леанід Судаленка пракаментаваў выпадак з «платнай медыцынай» для «дармаедаў»
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Праваабаронца даў параду жыхарцы Бабруйску.

Працоўнай жыхарцы Бабруйска Алесі Гарбаценцы адмовілі ў выдачы бальнічнага ліста па догляду за хворым 7-мі гадовым сынам у сувязі з тым, што бацька дзіцяці працуе за мяжой і адсутнічаюць дакументы аб яго афіцыйным працаўладкаванні, піша praca-by.info.

«На якіх падставах выдаецца даведка замест бальнічнага лістка, выразна прапісана ў пункце 30 пастановы», - адзначыла ў каментары загадчыца філіяла Бабруйскай гарадской дзіцячай паліклінікі №1 Алена Жвіціашвілі.

З загадчыцай дзіцячай паліклінікі не згодны прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

- Вывучыўшы прававую норму, на якую спасылаецца медыцынская спецыялістка, я мяркую, што ў гэтым выпадку мае месца няслушнае тлумачэнне канкрэтнай нормы права з яе боку.

Пункт 30 інструкцыі аб парадку выдачы i афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, даслоўна гучыць так:

Калі маці (мачаха), бацька (айчым), усынавіцель, апякун (папячыцель) знаходзяцца ў сацыяльных адпачынках (па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, па цяжарнасці і родах), ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў ці не належаць да катэгорыі занятых грамадзян, устаноўленых артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 год, №94, 2/1222), за выключэннем выпадкаў, указаных у пунктах 31 і 33 гэтай Інструкцыі, іншай асобе па догляду за хворым дзіцем у гэтай сям'і пасля экспэртызы часовай непрацаздольнасці выдаецца даведка.

Іншымі словамі, у дачыненні да канкрэтнай сітуацыі сям'і, гэтую норму тут варта разумець, як не «маці і бацька», а як «маці або бацька». Агульнавядома, што маці і бацьку адначасова сацыяльныя водпускі не прадстаўляюцца.

Згодна з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», на якую маецца спасылка ў гэтай норме, занятымі грамадзянамі ўважаюцца як працуючыя (у гэтым выпадку маці), так і тыя, што займаюцца іншай не забароненай заканадаўствам дзейнасцю, якая прыносіць заробак. Падкрэсліваю, закон гаворыць аб дзейнасці і прыбытку. Закон не забараняе весці дзейнасць і атрымліваць прыбытак, у тым ліку і за мяжой у іншых краінах. Закон не патрабуе, у тым ліку і афіцыйнага афармлення на працу.

Такім чынам, у дачыненні да канкрэтнага выпадку і маці дзіцяці, і бацька належаць да катэгорыі занятых грамадзян, устаноўленых артыкулам 2 закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», такім чынам, патрабаванне аб прадстаўленні дадатковых дакументаў аб дзейнасці бацькі, а роўна як і адмова ў выдачы бальнічнага незаконныя.

Раю сям'і звярнуцца ў суд са скаргай аб неправамерных дзеяннях службовых асоб дзяржаўнага органа з пастаноўкай пытання аб кампенсацыі прычыненай сямейным бюджэтам матэрыяльнай шкоды ў выглядзе неаплачаных дзён бальнічнага ліста.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках