20 красавiка 2024, Субота, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі тры медалі на Кубку Еўропы ў спартыўнай хадзе

Беларусы здабылі тры медалі на Кубку Еўропы ў спартыўнай хадзе
ФОТА: SPORTUP.SU

Кубак Еўропы праходзіў у літоўскім Алітусе.

Срэбным прызёрам на дыстанцыі 50 км стаў Дзмітрый Дзюбін, паведамляе афіцыйны сайт БФЛА.

Дзмітрый Дзюбін фінішаваў з асабістым рэкордам (3 гадзіны 45 хвілін 51 секунда), скінуўшы больш за 2 хвіліны са свайго ранейшага дасягненні (3:47.59).

Акрамя таго, Дзмітрый Дзюбін выканаў кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа-2020.

Яшчэ дзве бронзы беларускія хадакі здабылі ў камандным заліку. Мужчыны - на дыстанцыі 50 км (Дзмітрый Дзюбін - 2-е месца, 3:45.51; Аляксандр Ляховіч - 22-е месца, 4:02.43; Уладзімір Калеснік - 25-е месца, 4:08.19). Беларусаў апярэдзілі каманды Украіны і Гішпаніі.

Жаночая каманда здабыла бронзу на дыстанцыі 20 км (Дар'я Палуэктова - 7-е месца, 1:32.28; Вікторыя Рашчупкіна - 10-е месца, 1:33.37; Анастасія Рароўская - 16-е месца, 1:36.05). Наперадзе беларусак каманды Гішпаніі і Італіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках