20 красавiка 2024, Субота, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падліковая палата РФ спрагназавала далейшае падзенне даходаў расейцаў

2
Падліковая палата РФ спрагназавала далейшае падзенне даходаў расейцаў
ФОТА: TASS

Ва ўрада РФ няма планаў падтрымліваць узровень жыцця насельніцтва.

Рэальныя наяўныя даходы расейцаў працягнуць падаць у 2019 годзе, паколькі ва ўладаў няма планаў павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Як паведамляе ТАСС, з такім прагнозам у панядзелак выступіла Падліковая палата РФ.

Паводле вынікаў першага квартала Расстат паведаміў аб падзенні даходаў грамадзян РФ на 2,3%.

Каб паводле вынікаў года статыстыка змагла зафіксаваць рост даходаў хоць бы на 0,1%, у кожны з астатніх трох кварталаў гэты паказчык павінен прыбаўляць як мінімум 1% год да года, растлумачыў прадстаўнік ПП.

Каб выйсці на ўзровень, які прагназуе Мінэканамразвіцця (рост на 1%), даходы павінны павялічвацца больш чым на 2% за квартал.

«З улікам бягучых тэндэнцый і прымаючы пад увагу, што на працягу 2019 года не чакаецца ўвядзення новых істотных манетарных мер сацыяльнай падтрымкі грамадзян, існуюць рызыкі захавання дынамікі гэтага паказчыка ў адмоўнай вобласці», - заявілі ў Падліковай палаце.

Спад даходаў паводле вынікаў года можа скласці яшчэ 0,5%, прагназуе аналітык ІЧ «Фрыдам Фінанс» Ананстасія Саснова.

Галоўны фактар - гэта павышэнне ПДВ, якое выліваецца ў франтальны рост коштаў і, такім чынам, паскарэнне інфляцыі, кажа яна.

Павышэнне коштаў спальвае практычна ўвесь прырост намінальных заробкаў. У выніку ў рэальным выразе, паводле ацэнкі Расстата, заробкі насельніцтва стагнуюць (+0,4% за студзень-сакавік).

Пенсіі ў рэальным выражэнні і зусім зніжаюцца: іх праіндэксавалі на інфляцыю мінулага года, якую Расстат ацаніў у 4,3%. Аднак ужо да сакавіка рост коштаў на ўзроўні спажыўцоў перавысіў 5%.

Нагадаем, у канцы красавіка Расстат перагледзеў статыстыку па даходах, дадаўшы ў «кашалькі» грамадзян 1,75 трыльёна рублёў за апошнія тры гады.

У выніку спад 2014-18 гг, які першапачаткова ацэньваўся ў 10,2%, атрымалася паменшыць на адну пятую: па новай методыцы, ён складае 8,3%.

У ацэнку даходаў насельніцтва былі дададзены такія артыкулы як «даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду жылля і іншай маёмасці», «аўтарскія ўзнагароды», «узнагароджанне дырэктараў i iншыя аналагiчныя выплаты, якiя атрымлiвае сябра органа кіравання арганізацыі (рада дырэктараў або іншы падобны орган)» .

Акрамя таго, даходамі з гэтага часу лічыцца прыцягненне крэдытаў за мяжой, вывад сродкаў у замежныя банкі (прырост замежных укладаў) і сродкі ад рэалізацыі фінансавых актываў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках