19 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў беларускіх школьнікаў апошняя лінейка, экзамены і выпускны?

1
Калі ў беларускіх школьнікаў апошняя лінейка, экзамены і выпускны?

Расклад.

Сёлета школу заканчваюць 85,6 тысячы дзевяцікласнікаў і 55,4 тысячы адзінаццацікласнікаў. Апошні званок для іх празвініць 29 або 30 траўня. Якую менавіта дату выбраць, наважыць кіраўнік установы адукацыі. Акрамя Менска: тут лінейкі пройдуць строга 29 траўня. 30 траўня - 20-годдзе трагедыі на Нямізе, паведамляе tut.by.

Выпускныя іспыты ў школах пройдуць з 1 да 8 чэрвеня. Іх колькасць і пералік у параўнанні з мінулым годам не змяніліся, распавяла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Ірына Каржова.

Дзявятыя класы здаюць тры абавязковыя экзамены: дыктоўку па расейскай і беларускай мовах, а таксама матэматыку. Пісаць іх будуць у адзін з дзён: 4, 6, 8 чэрвеня.

У 11-класнікаў - традыцыйна на адзін экзамен больш: пераказ па расейскай ці беларускай мове, кантрольная па матэматыцы, гісторыя Беларусі і замежная мова.

Даты - 1, 3, 5 і 7 чэрвеня.

Выпускныя вечары ў школах запланаваны на 8 ці 9 чэрвеня. Які менавіта дзень выбраць, вырашыць кіраўнік установы адукацыі.

Праводзіць выпускныя Міністэрства адукацыі рэкамендуе ў будынку школы. Выключэнне можа быць зроблена толькі для тых устаноў адукацыі, дзе, напрыклад, няма актавай залы.

- Усё ж такі гэта свята, прысвечанае заканчэнню школы, - адзначыла Ірына Каржова. - Развітанне са школай мы рэкамендуем праводзіць у сценах школы. Бо ў выпадку чаго персанальная адказнасць за бяспеку выпускнікоў ляжыць на кіраўніку ўстановы адукацыі. Пытанні, якія тычацца правядзення выпускных вечароў, вырашаюцца бацькамі навучэнцаў па ўзгадненні з дырэктарам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках