29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заклікаў ЗША зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ

9
Зяленскі заклікаў ЗША зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ
ФОТА: UNIAN

Прэзідэнт Украіны таксама выказаў надзею на сустрэчу з Дональдам Трампам найбліжэйшым часам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў дзень інаўгурацыі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Белага дома, якія прыбылі ў Кіеў на інаўгурацыю новага прэзідэнта Украіны. Ён заклікаў Вашынгтон зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

«ЗША з'яўляецца магутным і вельмі сур'ёзным партнёрам для Украіны, перш за ўсё, у пераадоленні агрэсіі Расеі», - звярнуўся Зяленскі да амерыканскай дэлегацыі. Ён заўважыў, што «самастойна пераадолець расейскую агрэсію на Данбасе і ў Крыме» Кіеў не зможа. «Таму нам патрэбна ваша дапамога. Хацеў бы заклікаць вас, каб ЗША працягвалі ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ», - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Злучаным Штатам за падтрымку ў сферы бяспекі і назваў Амерыку прыкладам для дэмакратычных рэформаў на Украіне. «Рэфармаванне Украіны ў цэлым, ва ўсіх галінах, будзе адбывацца не пасля спынення агню на Данбасе, а паралельна. Таму што нам гэта трэба. Мы хочам стаць еўрапейскай краінай у сферы каштоўнасцяў і празрыстасці», - заявіў ён.

На заключэнне Зяленскі выказаў надзею на сустрэчу з Дональдам Трампам найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках