21 чэрвеня 2019, Пятніца, 3:40
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусы ў Вільні рыхтуюць пратэст супраць БелАЭС

4
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пратэст адбудзецца 1 чэрвеня.

Таварыства беларускай культуры ў Літве 1 чэрвеня ладзіць у Вільні пратэст супраць Астравецкай атамнай электрастанцыі. Як адзначаюць арганізатары, пратэст дазволены гарадскімі ўладамі.

На сайце Таварыства беларускай культуры ў Літве гаворыцца:

«Мы супраць Астравецкай атамнай станцыі. Мы не хочам іншы Чарнобыль за 40 км ад Вільні. Вось чаму мы выйдзем яшчэ раз на вуліцы Вільні на акцыю, якая прымусіць вас успомніць, чым быў Чарнобыль. Вільня - гэта не мёртвы горад Прыпяць. Так?»