18 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датанчыўся

27
Датанчыўся
ФОТА: ROLAND SCHLAGER/EPA/ТАСС

Расейская дыпламатыя пацярпела чарговую поўную паразу.

Пакуль увага ўсіх расейскіх федэральных СМІ і telegram-каналаў з нізкай сацыяльнай адказнасцю прыкаваная да інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны, у Аўстрыі расейская дыпламатыя пацярпела чарговую поўную паразу, піша телеграм-канал «Запретное мнение».

Відэазапіс подкупу ў ліпені 2017 года «Аўстрыйскай партыі Свабоды», у якой пасля гэтага пачалі пераважаць адкрыта прарасейскія пазіцыі і інтарэсы, зрабіў сапраўдны фурор на грамадзян Аўстрыі.

У выніку, счырванелы ад сораму, віцэ-канцлер Штрахе быў вымушаны сысці ў адстаўку, якая хутчэй за ўсё стане толькі пачаткам велізарнай перабудовы дзейнага ўрада Аўстрыі, які прадаўся за брудныя нафтавыя рублі расейскім крымінальным дзяржаўным злачынцам.

А як танчыў «казачны» Уладзімір Уладзіміравіч на вяселлі міністра замежных спраў Аўстрыі - Кнайсль, якая ўвайшла ва ўрад паводле квоты «Аўстрыйскай партыі свабоды», як жа танчыў!

Датанчыўся. Танцы з аўстрыйцамі скончыліся: надалей мясцовыя палітыкі будуць баяцца нефармальных стасункаў з Крамлём і пачнуць цурацца яго.

Пуцін пазбавіўся прыязных стасункаў з адной з астатніх (калі не астатняй) краінай, якая прадстаўляе прагрэсіўны цывілізаваны свет.

Наступным разам выбар партнёраў для белага танца будзе не вялікі: дыктатар «аўтобуснага парка» Нікалас Мадура, ды Кім Чэн Ын.

Зрэшты, на бязрыб'е і рак рыба...

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках