19 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Твітэр унутраных войскаў МУС запрашае беларускіх міліцыянтаў на працу ў Бранск

24
Твітэр унутраных войскаў МУС запрашае беларускіх міліцыянтаў на працу ў Бранск
ФОТА: БЕЛТА

Раней беларусаў вербавалі на службу ў Пскоў.

У твітэры Унутраных войсках МУС яшчэ 17 красавіка (але ўвагу карыстальнікі на гэта звярнулі толькі цяпер) з'явіўся рэкламны твіт УМВД Расеі Бранскай вобласці аб запрашэнні на працу... супрацоўнікаў беларускай міліцыі, паведамляе nn.by.

Беларусам абяцаюць «дапамогу пры афармленні пераезду», «службовае жыллё» і «дапамогу ў атрыманні адукацыі».

Для зацікаўленых пазначаны кантакты.

Карыстальнікі сацсетках ужо пачалі рэагаваць на такую прапанову рытарычным пытаннем, ці трэба другі раз даваць прысягу.

На 18:45 панядзелка ўдакладніць, якім чынам гэта з'явілася ў афіцыйным твітэры, магчымасці няма - прэс-сакратар унутраных войскаў недаступны.

Старонка вядзецца Уладзімірам Пархомцавым з 2015 года.

Раней сайт Charter97.org паведаміў, што ў Пскове вярбуюць беларусаў на службу ў расейскае войска. SMS-паведамленні рассылаюць супрацоўнікам беларускай міліцыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках