19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Дзямкоў: На чэмпіянаце свету Захараў стаў нашым галоўным матыватарам

2
Арцём Дзямкоў: На чэмпіянаце свету Захараў стаў нашым галоўным матыватарам
АРЦЁМ ДЗЯМКОЎ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Нападнік «Шахцёра» - пра ўплыў трэнера «Юнацтва» на беларускі хакей.

Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі і салігорскага «Шахцёра» Арцём Дзямкоў распавёў у інтэрв'ю журналісту «Прессбола» Сяргею Шчурко пра сваё стаўленне да Міхаіла Захараву.

- Галоўным крытыкам каманды да чэмпіянату свету быў Захараў. Ты гуляў і за «Юнацтва», і супраць яе. Якое меркаванне маеш пра Міхал Міхайлавіча?

- У ім шмат усяго намяшана. Рознага - і дрэннага, і добрага. На чэмпіянаце свету, дзякуючы сваім выказванням, ён стаў нашым галоўным матыватарам. І ў тым, што каманда выканала задачу, бясспрэчна, ёсць і ягоная заслуга. Прыклаў руку.

- Для твайго «Шахцёра» рулявы «Юнацтва» таксама матыватар?

- Неяк гулялі з імі плэй-оф, і ён так расхваліў нашу каманду... Маўляў, у іх усе такія моцныя... Ад усведамлення ўласнай моцы мы расслабіліся і саступілі ў серыі 1:4. Тут ён нас перахваліў, варта прызнаць. І нельга адмаўляць, што як трэнер ён шмат чаго дамогся. Пад яго кіраўніцтвам вырас цэлы шэраг добрых гульцоў. Я з ім нядоўга працаваў. Каб болей, можа, гуляў бы як Грабоўскі і Касціцыны ў НХЛ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках