25 красавiка 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на даху вагона загарэўся падлетак

У Менску на даху вагона загарэўся падлетак

Надзвычайнае здарэнне адбылося на станцыі Мінск-Сартавальны.

Як паведамляюць чытачы onliner.by, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 20 траўня ў першым парку чыгуначнай станцыі Менск-Сартавальны, з боку раёна Курасоўшчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, на дах чыгуначнага вагона залез падлетак, мяркуючы з усяго, у яго загарэлася адзенне пасля тэрмічнага апёку ад полымя электрадугі.

Паводле непацверджанай інфармацыі, маладзён упаў з вагона і зламаў руку і нагу. Разам з ім на вагон спрабаваў залезці таварыш, але ён, на шчасце, не паспеў гэтага зрабіць. На месца здарэння прыбылі машыны МНС і хуткай дапамогі. Хуткая у экстраным парадку эвакуавала пацярпелага ў лякарню.

Нагадаем, што два гады таму, 26 чэрвеня 2017 года, у гэтым жа месцы адбылося вельмі падобнае здарэнне, якое, на жаль, скончылася трагедыяй. Два маладзёны спрабавалі пералезці праз цыстэрну на чыгуначных рэйках. Адзін з іх, 20-гадовы студэнт, загінуў, яго прыяцель быў шпіталізаваны з тэрмічным апёкам 1-4 ступені (80% цела) і апёкавым шокам.

Дапоўнена

У МУС дапоўнілі, што вядома пра гэты выпадак. Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, 14-гадовы вучань 8-га класа гуляў з таварышамі ля чыгункі на станцыі Мінск-Сартавальны і першым залез на вагон. А 21:05 атрымаў удар токам, упаў... Падлетак застаецца ў лякарні, у яго абпалена 60% цела, таксама папярэдне дыягнаставаны адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках