25 красавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты «Коммерсанта»: Расея вартая свабоды слова

4
Журналісты «Коммерсанта»: Расея вартая свабоды слова
ФОТА: ТАСС

Расейскія журналісты звярнуліся да калег і чытачоў.

На сайце "Эхо Москвы" вечарам у панядзелак з'явіўся тэкст заявы журналістаў "Коммерсанта", паведамляе "Радыё Свабода". У ім гаворыцца:

"Калектыў "Коммерсанта" ўважае за свой абавязак паведаміць чытачам, што "Коммерсант" няпэўна доўгі час не зможа інфармаваць іх аб расейскай палітыцы. Чытачы, партнёры і рэкламадаўцы выдавецкага дома "Коммерсант" будуць пазбаўленыя якаснага і непрадузятага асвятлення шэрагу ўнутрыпалітычных падзей; мы не ведаем, колькі будзе доўжыцца гэтая сітуацыя. Такі вымушаны перапынак адбываецца ўпершыню за 30-гадовую гісторыю Выдавецкага дома. Мы прыносім нашым чытачам прабачэнні.

Магчыма, сярод нашых чытачоў знойдуцца тыя, хто здольны растлумачыць акцыянерам ВД, што проста цяпер яны руйнуюць адное з найлепшых СМІ Расеі. Праца "Коммерсанта" важная для ўсяго грамадства і ўсёй нашай краіны. Тыя, хто знішчаюць яе дзеля кароткатэрміновых палітычных дывідэндаў, дрэнна ведаюць гісторыю Расеі. Мы ўпэўненыя, што наша краіна вартая лепшай будучыні. Вартая свабоды слова".

Раней паведамлялася, што супрацоўнікі аддзела палітыкі газеты "Коммерсант" напісалі заявы аб сыходзе пасля пастановы акцыянераў звольніць двух карэспандэнтаў за артыкул пра Валянціну Мацвіенку. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў намеснік галоўнага рэдактара газеты Глеб Чаркасаў, які курыруе палітычны кірунак у выданні. Ён таксама сыходзіць. Некаторыя з супрацоўнікаў, якія звольніліся працавалі ў газеце з пачатку 90-х гадоў.

Днём раней стала вядома, што спецыяльны карэспандэнт "Коммерсанта" Іван Сафронаў і намеснік рэдактара аддзела палітыкі Максім Іваноў звольненыя праз артыкул пра магчымую адстаўку старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі. Пра гэта яны паведамілі на сваіх старонках у Фэйсбуку. Са слоў журналістаў, такую пастанову прыняў акцыянер.

Артыкул пра магчымую адстаўку Мацвіенкі быў апублікаваная 17 красавіка. У ім са спасылкай на крыніцы ў дзяржаўных структурах гаварылася, што старшыня Савета Федэрацыі можа пакінуць сваю пасаду ў траўні і перайсці на працу ў Пенсійны фонд. Найбольш імавкрным кандыдатам на ейнае месца называўся кіраўнік Службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін. Са слоў суразмоўцаў "Коммерсанта", Мацвіенка абмяркуе магчымасць сваёй адстаўкі з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у траўні.

У той жа дзень, калі ў "Коммерсанте" з'явіўся гэты артыкул, тэлеканал "Дождь" паведаміў, што пытанне аб магчымым сыходзе з пасады Мацвіенка абмяркоўваюць у Крамлі і што гэта можа быць звязана з затрыманнем проста падчас пасяджэння чальца Савета Федэрацыі ад Карачаева-Чаркесіі Раўфа Арашукова. Аднак прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ім пра магчымую адстаўку Мацвіенкі нічога не вядома.

Гендырэктар і галоўны рэдактар "Коммерсанта" Уладзімір Жалонкін заявіў "Ведомостям", што рэдакцыя рассталася з Івановым і Сафронавым, бо яны парушылі рэдакцыйныя стандарты. Што канкрэтна парушылі журналісты, ён не паведаміў.

Намесніца галоўнага рэдактар "Коммерсанта" Рэната Ямбаева напісала, што пастанова аб звальненні журналістаў было прынята уладальнікам выдавецкага дома Алішэрам Усманавым. На ейную думку, звальненне з'яўляецца "нічым не абгрунтаваным, згубным для рэдакцыі, адкрытай праявай ціску" (яна застаецца працаваць у газеце).

Прадстаўнік ўладальніка выдання Алішэра Усманава заявіў, што бізнэсовец не мае дачынення да звальнення журналістаў і не ўмешваецца ў рэдакцыйную палітыку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках