29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Абхазіі пратэстоўцы перацялі дарогі да расейскай мяжы

4
У Абхазіі пратэстоўцы перацялі дарогі да расейскай мяжы
Фота: ТАСС

Абвешчаная бестэрміновая акцыя непадпарадкавання.

У Абхазіі ўночы ў аўторак прадстаўнікі апазіцыі перацялі адцінкі аўтатрасы з Сухумі да расейскай мяжы. Яны патрабуюць перанесці выбары прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі з лета на восень праз магчымае атручванне кандыдата ад апазіцыйнага блока Аслана Бжаніі. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Як заявіў журналістам кіраўнік штаба Агульнанацыянальнага руху абароны дзяржаўнасці (АНР) Тэймураз Хішба, акцыя блакавання дарог насіла папераджальны характар, таму яна праходзіла ўночы. Цяпер на адным з адцінкаў трасы рух адноўлены.

Напярэдадні абхазская апазіцыя абвясціла бестэрміновую «акцыю непадпарадкавання» ля будынка парламента ў Сухумі пасля пастановы дэпутатаў не пераносіць выбары прэзідэнта, прызначаныя на 21 ліпеня. Апазіцыянеры патрабуюць адстаўкі кіраўніка рэспублікі, удзельнікі мітынгу заклікалі перацінаць дарогі.

Да раніцы аўторка ля будынка парламента ў цэнтры Сухумі сабралася блізу сотні чалавек. Мітынг з патрабаваннем перанесці дату выбараў доўжыцца. Прадстаўнікі ўлады не выходзілі да ўдзельнікаў акцыі.

Кандыдат на пасаду кіраўніка Абхазіі ад апазіцыйнага блока Аслан Бжанія быў шпіталізаваны ў Маскве. Прадстаўнікі апазіцыі і сямейнікі заяўляюць, што Бжанія мог быць атручаны.

Кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Рауль Хаджымба даручыў апублікаваць звесткі пра здароўе Бжанія. Учора ў Маскве пачала працаваць група Генпракуратуры Абхазіі для праверкі інфармацыі аб магчымым атручэнні кандыдата ад апазіцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках