25 красавiка 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая папярэдняя дата выбараў новай Вярхоўнай Рады Украіны

2
Названая папярэдняя дата выбараў новай Вярхоўнай Рады Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Уладзімір Зяленскі правёў нараду з лідарамі парламенцкіх фракцый.

Лідар Радыкальнай партыі Украіны Алег Ляшко паведаміў журналістам 21 траўня пасля кансультацый кіраўнікоў парламенцкі фракцый з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што папярэдне датэрміновыя парламенцкія выбары адбудуцца 21 ліпеня, піша gordonua.com.

"Я думаю, што ўказ прэзідэнта пасля размовы... Ён накіраваў ліст да старшыні парламента аб правядзенні пазачарговага пасяджэння Вярхоўнай Рады для змены выбарчага заканадаўства. Папярэдне выбары - на 21 ліпеня. Указ можа з'явіцца заўтра", - сказаў Ляшко.

Адразу пасля цырымоніі інаўгурацыі 20 траўня Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ пакуль не апублікаваны. Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў чальцоў Кабінета Міністраў Украіны сысці ў адстаўку.

21 траўня ў Адміністрацыі Прэзідэнта адбыліся кансультацыі Зяленскага з кіраўнікамі парламенцкіх фракцый.

У рэанімацыйным пакеце рэформаў мяркуюць, што для роспуску Вярхоўнай Рады ў Зяленскага няма канстытуцыйных падстаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках