16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 22:49
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Закончанае расследаванне справы аб пастаўках аргентынскага какаіну праз дыпламатычную пошту Расеі

13

Абвінавачаныя не прызнаюць сваю віну.

Як стала вядома расейскаму выданню «Коммерсант», расследаванне рэзананснай крымінальнай справы аб нелегальнай пастаўцы какаіну з Аргентыны ў Расею закончанае.

Паводле інфармацыі следчага дэпартамента МУС, бізнэсовец Андрэй Кавальчук пры дапамозе былога загадчыка гаспадаркі расейскай амбасады ў Аргентыне Алі Абянава арганізаваў перапраўку блізу 400 кг наркотыкаў пад выглядам дыпламатычнай пошты.

Аргентынская паліцыя і ФСБ пастаўку какаіну спынілі, а чацвёра фігурантаў справы былі арыштаваныя.

Андрэй Кавальчук намагае на тым, што займаўся пастаўкай у Расею выключна дарагіх гатункаў кавы і цыгар. Ён нібыта хацеў даставіць у Расею каву «Luwak», а пра 400 кг какаіну ён нічога не ведаў.

Паводле канчатковай версіі следства, у 2016 годзе Андрэй Кавальчук набыў 382 кг какаіну. Наркотыкі былі спакаваныя і на просьбу бізнэсоўца схаваныя ў бакоўцы пры школе для дзяцей дыпкорпуса яго знаёмым Алі Абянавым. Той на прапанову Андрэя Кавальчука абгарнуў валізкі спецыяльнай паперай, а зверху заклеіў іх сургучнымі пячаткамі, як гэта звычайна робяць з дыпламатычнай поштай.

На кожным бауле былі пазначаныя звесткі і нумар мабільнага тэлефона Андрэя Кавальчука. Вывезці груз у Маскву адразу, як гэта першапачаткова планавалася, не атрымалася, бо ў Алі Абянава скончыўся кантракт і ён вярнуўся на радзіму. А яго пераемнік надумаў правесці інвентарызацыю маёмасці амбасады.

25 лістапада 2016 года ён знайшоў падазроныя валізкі і паведаміў аб сваёй знаходцы работнікам службы бяспекі амбасады, якія, выявіўшы пакеты з белым парашком, паведамілі пра гэта ў ФСБ.