25 красавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады загналі сябе ў кут

2
Беларускія ўлады загналі сябе ў кут
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЭРГІС
ФОТА: DELFI.LT

Літва не бачыць змяненняў у пазіцыі афіцыйнага Менска.

26 траўня ў Літве адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. За пасаду прэзідэнта пазмагаюцца былы міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ і літоўскі эканаміст Гітанас Наўседа.

Ці зменіцца палітыка афіцыйнай Вільні ў дачыненні Беларусі з новым прэзідэнтам? Cайт Сhаrter97.org звярнуўся па каментар да першага кіраўніка незалежнай Літвы Вітаўтаса Ландсбэргіса.

- Я не магу гаварыць за кандыдатаў у прэзідэнты, але думаю, што будзе прадаўжацца той курс, які мы бачым цяпер. Рэч у тым, што галоўная праблема - не ў палітыцы Літвы, а ў палітыцы беларускіх уладаў.

Змен у пазіцыі афіцыйнага Менска няма. А самая вялікая праблема ў тым, што беларускія ўлады пайшлі на павадку ў Крамля і самі сябе загналі ў кут з пабудовай Астравецкай АЭС. Гэта вельмі несяброўская пазіцыя ў дачыненні да Літвы. Так, мы можам зразумець, што вы несамастойная краіна, глядзім на гэта са шкадаваннем. Бо вы адразаеце сабе еўрапейскі кірунак.

Таму ўсё залежыць ад палітыкі Беларусі. Але мы ніякіх змен пакуль не бачым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках