24 красавiка 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звяртаўся па дапамогу ў дабрачынныя арганізацыі - альбо адмовілі, альбо не адказалі»

3
«Звяртаўся па дапамогу ў дабрачынныя арганізацыі - альбо адмовілі, альбо не адказалі»

Інвалід першай групы просіць дапамагчы ў набыцці пад'ёмніка.

Cайт Charter97.org публікуе просьбу Генадзя Ляўчука:

«Добры дзень! Мяне клічуць Генадзь. Я - інвалід першай групы, цалкам прыкаваны да ложка з 1999 года і навакольны свет магу бачыць толькі праз вокны кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома. На дварэ за ўвесь гэты час быў усяго толькі некалькі разоў, бо у пад'ездзе дома, дзе я пражываю, няма ўмоў для спуску (у доме няма ліфту). Траўму спіннога мозгу атрымаў у 22 гады. Дыягназ: кампрэсійны пералом С 6, ніжняя параплегія, верхні парапарэз. Самастойна рабіць нічога не магу. Мяне даглядае мама, але з кожным годам ёй усё цяжэй пераварочваць мяне, перасаджваць з ложка ў вазок.

Апошнім часам у мяне ўзніклі праблемы з ныркамі, лёгкімі, мачавым пухіром. Лекары кажуць, што мне трэба часцей прымаць вертыкальнае становішча, бываць на свежым паветры. Маме ўсё гэта не пад сілу, яна не можа паставіць мяне вертыкальна, а тым больш трымаць у такім становішчы.

Таму і ўзнікла неабходнасць у набыцці спецыялізаванага пад'ёмніка для перасадкі мяне з ложка ў вазок. Я звяртаўся па дапамогу ў дабрачынныя арганізацыі ў нас у краіне і ў Расеі, але, на жаль, мне альбо адмовілі, альбо не адказалі. Самі мы набыць яго не можам.

Я вельмі спадзяюся на вашае разуменне, спачуванне, неабыякавасць і прашу мне фінансава дапамагчы для набыцця патрэбнага абсталявання. Буду вельмі ўдзячны за вашу падтрымку і дапамогу», - напісаў Генадзь.

Дапамагчы Генадзю ў набыцці пад'ёмніка можна на платформе MolaMola.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках