23 красавiка 2024, aўторак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Галоўны анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі адпушчаны пад асабістае паручыцельства

15
СК: Галоўны анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі адпушчаны пад асабістае паручыцельства
АЛЯКСАНДР ДЗЯДЗЬКО
ФОТА: BSAER.ORG

Аляксандр Дзядзько застаецца ў статусе падазраванага паводле крымінальнай справы.

Вядомы анестэзіёлаг Аляксандр Дзядзько, аб затрыманні якога следчы камітэт паведаміў у пятніцу, 17 траўня, адпушчаны на волю. Але ён застаецца ў статусе падазраванага паводле крымінальнай справы.

Як паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова, да Аляксандра Дзядзько ўжытая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства, ён застаецца ў статусе падазраванага. Расследаванне крымінальнай справы Галоўнай следчай управай СК прадаўжаецца.

Пры асабістай паруцы вартыя даверу асобы бяруць на сябе пісьмовае абавязацельства аб тым, што падазроны або абвінавачваны, знаходзячыся на волі, не ўцячэ ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будуць перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом і не будуць займацца злачыннай дзейнасцю. Колькасць паручыцеляў не можа быць меншай за два.

Нагадаем, 17 траўня СК пацвердзіў затрыманне галоўнага рэаніматолага-анэстэзіёлага краіны.

- Следчым камітэтам распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Дзядзько аб фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік установы Сяргей Кабаковіч.

Паводле інфармацыі журналістаў, галоўны анэстэзіёлаг-рэаніматолаг краіны Аляксандр Дзядзько быў затрыманы 15 траўня, вызвалены пад даручальніцтва 17 траўня. Паводле звестак «Народнай волі», у панядзелак, 20 траўня, Аляксандр Міхайлавіч выйшаў на працу.

Аляксандр Дзядзько - унікальны спецыяліст. У медыцыне 36 гадоў, у 1998 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской лякарні. Вясной 2008 года Дзядзько разам з калегамі выканаў першую аперацыю ў перасадцы печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

За апошні год у 9-м шпіталі гэта ўжо не першае затрыманне. Улетку 2018 года кайданкі надзелі на галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнку і загадчыка эндаскапічным аддзяленнем Андрэя Саўчанку, якога і пацыенты, і самі лекары называюць «унікальным». У лютым 2019 года судом Фрунзенскага раёна Менска Андрэй Саўчанка быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару тры тысячы рублёў і прысуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. А цяпер у Маскоўскім судзе слухаецца справа ў дачыненні да былога галоўнага лекара Валерыя Кушнярэнкі. Ён прызнаў віну ў атрыманні 13 800 даляраў у якасці хабару.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках