25 красавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выступаюць супраць будаўніцтва Nord Stream 2

2
ЗША выступаюць супраць будаўніцтва Nord Stream 2

Украіна і Амерыка аб'яднаюць намаганні ў супрацьдзеянні РФ.

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман прапанаваў міністру энэргетыкі ЗША Рыку Пэры аб'яднаць намаганні ў супрацьдзеянні расейскаму газаваму праекту «Паўночны струмень-2». Пра гэта паведамляе rbc.ua.

Гройсман заявіў, што асноўная стратэгічная мэта ўрада - поўная інтэграцыя энэргетычнага рынку ЕЗ, а таксама захаванне ролі Украіны як ключавога партнёра ў транзіце газу. Ён прапанаваў міністру энэргетыкі ЗША аб'яднаць намаганні ў супрацьдзеянні расейскаму газаваму праекту Nord Stream 2.

«Будаўніцтва Nord Stream 2 - разнавіднасць энэргетычнай зброі Расеі. Яны хочуць выкарыстаць гэты газаправод для ўплыву на еўрапейскіх партнёраў. Украіна катэгарычна супраць будаўніцтва. Дзякуй ЗША за падтрымку ў гэтым важным пытанні», - сказаў Гройсман.

У сваю чаргу, Пэры адзначыў, што ЗША падтрымліваюць Украіну.

«Ва Украіне велізарныя прыродныя рэсурсы знаходзяцца пад зямлёй, і гэта важны рэсурс вашага народа. Трэба процідзейнічаць тым, хто можа выкарыстоўваць энэргетыку як зброю. Таму ЗША выступаюць супраць будаўніцтва расейскага газаправода Nord Stream 2», - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках