20 красавiка 2024, Субота, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы: РФ павінна адказаць за брудную нафту фінансава

3
Прэм'ер-міністр Польшчы: РФ павінна адказаць за брудную нафту фінансава
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Улады Польшчы заявілі пра абавязак Расеі заплаціць за брудную нафту.

Расейскія пастаўшчыкі павінны кампенсаваць Польшчы страты ад паставак у краіну забруджанай хлорарганічнымі злучэннямі нафты. Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе РБК.

«Расейскія пастаўшчыкі дапусцілі сур'ёзныя памылкі і павінны адказаць за іх фінансава», - заявіў прэм'ер-міністр Польшчы на прэс-канферэнцыі ў Варшаве (цытата па Reuters).

У сваю чаргу, Міністэрства энэргетыкі Польшчы паведаміла, што кіраўнік структуры Кшыштаф Чаржэўскі звярнуўся да міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака з запытам аб выкарыстанні тэрміновых захадаў для аднаўлення паставак чыстай нафты і кампенсацыі прычыненых страт.

У польскім Мінэнэрга адзначылі таксама, што НПЗ краіны прадаўжаюць працаваць бесперабойна, дзякуючы пастаўкам нафты па моры, а таксама выкарыстанню рэзерваў сыравіны. «Пагрозы перабояў з пастаўкамі паліва на ўнутраны рынак няма», - падкрэсліваецца ў паведамленні Мінэнэрга.

У сярэдзіне траўня віцэ-прэм'ер Дзмітрый Казак, які курыруе ТЭК, заяўляў, што «Транснафта» выплаціць кампенсацыі ўсім, хто «давядзе, што ў іх ёсць рэальныя страты» праз забруджаную нафту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках