24 красавiка 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы пасол РФ адкладае прыезд у Беларусь

23
Новы пасол РФ адкладае прыезд у Беларусь
ДЗМІТРЫЙ МЕЗЕНЦАЎ
ФОТА: RIA.RU

Раней Дзмітрый Мезенцаў заяўляў, што прыбудзе ў Беларусь у канцы траўня.

Кіраўнік эканамічнага камітэта Савета Федэрацыі Расеі Дзмітрый Мезенцаў, прызначаны паслом РФ у Беларусі, будзе прасіць аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў сенатара на пасяджэнні, скліканым на 29 траўня.

«2 чэрвеня ўжо вылятаю ў Менск», - сказаў сенатар на пасяджэнні камітэта 21 траўня, паведамляе РІА «Новости».

З ягоных слоў, ён ужо ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да менскага канцэрта да Дня Расеі, што святкуецца 12 чэрвеня.

На мінулым тыдні Дзмітрый Мезенцаў заяўляў, што прыбудзе ў Беларусь у канцы траўня. Ён лічыў, што пытанне аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў сенатара ў сувязі з яго прызначэннем на новую пасаду можа быць разгледжанае 22 траўня. Але цяпер складанне паўнамоцтваў перанесенае на тыдзень пазней.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках