25 красавiка 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі парламент зацвердзіў рэгламент аб антырасейскіх санкцыях

2
Брытанскі парламент зацвердзіў рэгламент аб антырасейскіх санкцыях

Гэта дазволіць уладам Вялікабрытаніі захаваць санкцыі супраць РФ пасля Brexit.

Аб зацвярджэнні ў палаце абшчын рэгламенту антырасейскіх санкцый, які павінен увайсці ў дзеянне пасля таго, як Вялікабрытанія пакіне Еўразвяз, паведамляецца на сайце палаты. На карысць дакумента прагаласавалі 294 дэпутаты, супраць - 184, паведамляе РБК.

Рэгламент аб расейскіх санкцыях (Russia Regulations 2019) належыць да так званага другаснага заканадаўства, якое неабходна для рэалізацыі першаснага акту. У гэтым выпадку гаворка ідзе аб рэалізацыі прынятага ў 2018 годзе Акту аб санкцыях і барацьбе з адмываннем грошай. Рэгламент аб расейскіх санкцыях быў прэзентаваны парламенту 11 красавіка і згодна з правіламі павінен быў быць ухвалены на працягу 28 дзён, то бок, да 19 траўня. Зацверджаны 15 траўня.

Мэта зацверджанага акта - замяніць дзейнае еўрапейскае заканадаўства «па сутнасці з тым жа эфектам», адзначаецца ў даведцы ўрада. Рэгламент надзяляе кіраўніка брытанскага МЗС правам прымяняць абмежаванні, між іншым уносіць грамадзян у санкцыйны спіс - замарожваць іх актывы і забараняць ім уезд у каралеўства. Гэта азначае, што пасля магчымага выхаду з Еўразвязу Велікабрытанія зможа самастойна ўносіць у санкцыйны спіс новых расейскіх грамадзян і кампаніі.

На слуханнях з удзелам дэпутатаў палаты абшчын, якія прайшлі на мінулым тыдні, міністр у справах Еўропы і Лацінскай Амерыкі Алан Дункан выказаў дапушчэнне, што ў будучыні санкцыйная палітыка Брытаніі можа адрознівацца ад той, якую праводзіць ЕЗ (цяпер яна ідэнтычная). Лондан паспрабуе як мага шчыльней узаемадзейнічаць з еўрапейскімі партнёрамі, сказаў ён. Выступаючы ў палаце абшчын 14 траўня, Дункан таксама заявіў, што ў будучыні ўрад вынесе на галасаванне спецыяльны рэгламент аб рэалізацыі брытанскага «закона Магніцкага», які прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць асоб, што парушаюць правы чалавека. Як растлумачыў міністр, брытанская версія будзе больш жорсткай, чым падобнае заканадаўства ў еўрапейскіх краінах. «Іх [еўрапейскія] санкцыйныя рэжымы прадугледжваюць толькі забарону на ўезд, тады як наша заканадаўства, якое заручылася падтрымкай абедзвюх партый, зможа зрабіць куды больш», - заявіў ён.

Аўтаномныя санкцыі супраць Расеі будуць абавязковыя да выканання не толькі на тэрыторыі краіны, але і брытанскімі падданымі за межамі Вялікабрытаніі, гаворыцца ў тэксце рэгламенту. Паўнамоцтвы кантролю за выкананнем гэтых санкцый будуць распаўсюджвацца на брытанскія і замежныя марскія судны ў міжнародных або замежных водах.

Брытанскім падданым таксама будзе забаронена весці камерцыйную дзейнасць у Крыме і весці эканамічнае супрацоўніцтва з сепаратысцкімі групамі ў рэгіёне Данбаса, гаворыцца ў тэксце рэгламенту. Забараняецца і экспартаваць у Расею прадукцыю вайсковага прызначэння і купляць яе ў краіне.

Адрозненнем ад агульнаеўрапейскага санкцыйнага рэжыму будзе магчымасць для Вялікабрытаніі засакрэчваць унясенне ў санкцыйны спіс канкрэтнай асобы. Лондан абавязаны рабіць гэтыя пастановы публічнымі, але зможа ўстрымацца ад апублікавання, калі такі крок ухваліць кіраўнік МЗС краіны. Ён можа пайсці на гэта ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі або для прадухілення сур'ёзнага злачынства ў Вялікабрытаніі ці за яе межамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках