28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як жывёлу гналі людзей»: ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае беззаконне

«Як жывёлу гналі людзей»: ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае беззаконне
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Магілёўскія цыганы распавялі, як іх затрымлівалі падчас міліцэйскіх рэйдаў паводле справы забітага інспектара ДАІ.

«Не называліся, нічога, як быдла гналі людзей і ўсё. Вось такое было», - адзначаюць пацярпелыя.

Як адзначаецца, міліцыянты ромаў «амаль без разбору клалі на падлогу». Найбольш жорстка сябе яны вялі ў раёне Чапаеўка: «там наогул, кажуць, збівалі людзей наогул па-страшнаму», узгадваюць пацярпелыя.

З іх слоў, міліцыянты наўпрост называлі свае дзеянні «міліцэйскім бяспраўем», піша «Белсат».

«Кажа, складай, што ён стаяў ля такога дома, лаяўся нецэнзурна і размаўляў агрэсіўна. Усе, яны склалі на мяне гэтыя паперы і яшчэ на аднаго чалавека, і нас закрылі. Нас закрылі, не памятаю, сем ці восем чалавек, пратрымалі нас, мы там адседзелі ні за што. За што мы сядзелі два дні? За што?» - распавядаюць ромы.

Пры гэтым затрымлівалі як мужчын, так і жанчын. «Жанчына вось тут пасля трох аперацый, нікога з ёй не пакінулі, так забралі і Дашу, і брата і трымалі да 4-й ці 6-й гадзіны. У 3 гадзіны ночы паднялі і ўсё», - заяўляюць цыганы.

Пры гэтым яны адзначаюць, што загінулы міліцыянт не мог бы сесці да незнаёмых у аўто.

«Значыць, ён ці шмат чагосьці ведаў, ці штосьці замуціў сам», - мяркуюць пацярпелыя.

Аднак дзеянні міліцыянтаў яны абскарджваць не збіраюцца, бо баяцца, «што будзе яшчэ горш».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках