18 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто забудуе элітны надзел у цэнтры Менска

11
Стала вядома, хто забудуе элітны надзел у цэнтры Менска

Дырэктарат фірмы звязаны са спартовым клубам Лукашэнкі.

Права забудаваць былы надзел Дземчука на Інтэрнацыянальнай на мінулым тыдні набыла кампанія «ВільняБуд», паведамілі tut.by інфармаваныя крыніцы. Чытайце, што гэта за арганізацыя.

Аўкцыён на права забудовы надзела на 0,43 гектара на Інтэрнацыянальнай праходзіў на мінулым тыдні. На зямлю прэтэндавалі мінімум сем удзельнікаў. Ва аўкцыёне перамагла кампанія «ВільняБуд», прапанаваўшы суму на 4,5 мільёна рублёў (у 16 разоў большую за пачатковы кошт), паведаміла інфармаваныя крыніца. У «ВільняБуд» не сталі адмаўляць гэтую інфармацыю, але больш поўны каментары кампаніі аператыўна атрымаць не ўдалося.

Паводле ўмоў аўкцыёну на пляцы трэба пабудаваць грамадскі цэнтр плошчай да 10 тысяч квадратных метраў. Не менш за 35% павінна займаць культурна-забаўляльная частка, яшчэ не менш за 35% - гандлёва-бытавая, не больш за 30% - падземны паркінг.

Адзначым, што побач - на скрыжаванні Валадарскага і Гарадскога Вала - кампанія «ВільняБудінвест» плануе будаўніцтва гатэля.

«ВільняБуд» існуе з 2010 года. Яна вядомая ў першую чаргу як забудоўшчык ВК «Сталічны» на Ціміразева. Дырэктарам структуры з'яўляецца Мікалай Якалцэвіч. На сайце спартыўнага клуба Лукашэнкі ён значыцца гульцом аматарскай хакейнай каманды «Міф-Сем пагоркаў». У ёй у тым ліку гуляюць былыя зоркі беларускага хакея - Сяргей Стась, Аляксандр Радзінскі і Дзмітрый Панкоў. А раней за гэтую каманду разам з Якалцэвічам выступаў і Дзмітрый Баскаў - гендырэктар менскага «Дынама» і трэнер «Грыфонаў», за якіх гуляе Мікалай Лукашэнка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках