28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўто з Еўропы: колькі каштуе размытнёўка для звычайных грамадзян і для ільготнікаў

9
Аўто з Еўропы: колькі каштуе размытнёўка для звычайных грамадзян і для ільготнікаў

Як сёння разлічваюцца ўвазныя аплаты ў Беларусі.

Купля аўто за мяжой была ў Беларусі масавай з'явай гадоў 10-15 таму - тады гэта было выгадна. Потым з'явіліся падаткі, якія зрабілі зусім нецікавым увоз патрыманых аўто з усіх краін за выключэннем Расеі, на якую падаткі не распаўсюджваліся. Myfin.by паглядзеў, колькі каштавацьме размытнёўка для звычайных грамадзян і для ільготнікаў.

Як сёння разлічваюцца ўвазныя аплаты ў Беларусі

Цяпер сума ўвазных мытных аплатаў для фізічных асоб разлічваецца на падставе трох крытэраў:

- узросту аўто - старыя даражэйшыя;

- аб'ёму рухавіка - малалітражкі таннейшыя;

- коштам пакупкі за мяжой – наўпроставая прапорцыя, чым даражэйшае аўто, тым большы падатак.

Для аўто, старэйшых за 3-х гады, выкарыстоўваюцца першыя два пункты. Кошт 1 кубічнага сантыметра аб'ёму рухавіка - ад 1,5 да 5,7 еўра. Агульная тэндэнцыя - старэй і аб'ёмней – значыцца, даражэй.

Падатак на аўто з годам выпуску да 3 гадоў залежыць ад кошту набыцця і аб'ёму:

- на аўто, таннейшыя за 8 500 еўраў - 54% ад пакупнога кошту, але не менш за 2,5 еўра за 1 см3 аб'ёму рухавіка;

- на аўто, даражэйшыя за 8 501 еўра - 48%, але не менш чым 3,5 еўра за 1 см3;

- даражэйшыя за 16 701 еўра - 48%, не менш 5,5 еўра за 1 см3;

- даражэйшыя за 42 301 еўра - 48%, не менш 7,5 еўра за 1 см3;

- даражэйшыя за 84 510 еўраў - 48%, не менш за 15 еўраў за 1 см3;

- даражэйшыя за 169 тысяч еўраў - 48% і не менш за 20 еўраў за 1 см3.

Запамінаць гэтыя лічбы і лічыць уручную не абавязкова, у сетцы ёсць мноства онлайн-калькулятараў. Дастаткова зразумець, што цяпер за ўвоз трэба плаціць ад паловы кошту аўто і даражэй.

Рынак пачаў працаваць у новых рэаліях, з'явілася маса афіцыйных дылераў новых аўто, старыя аўто пачалі прадаваць на ўнутраным рынку або ўвозіць з РФ.

Парушыў раўнавагу Указ №140 ад 10 красавiка 2019 года, а дакладней адна з яго норм, якая зніжае ўвазныя мыты на 50% для інвалідаў I і II груп і шматдзетных.

Што гэта значыць для канкрэтных машын?

Возьмем некалькі мадэляў аўто з рознымі параметрамі. Для разліку скарыстаемся мытным калькулятарам.

Volkswagen Vw Lupo1.0 benzin

- аўто 2000 года выпуску;

- аб'ём рухавіка - 1000 кв.гл.;

- кошт у Нямеччыне - 500 еўраў ($559);

- поўны кошт размытнёўкі ў Беларусі - 3 000 еўраў.

- льготная размытнёўка - 1 500 еўраў.

У Беларусі такія аўтамабілі прадаюцца за $2 000-3 000.

Увозіць нават з паловай падатку нявыгадна.

Volkswagen Passat 2.0 FSI Comfortline

- год выпуску - 2005;

- аб'ём рухавіка - 1 984 кв.гл.

- кошт у Нямеччыне 3 790 еўраў ($4 239)

- поўны кошт размытнёўкі ў Беларусі - 9 523 еўры.

- ільготная размытнёўка - 4 761,5 еўра.

Кошт у Беларусі - $5 500 - 6 500.

Увозіць гэты аўтамабіль у Беларусь таксама не выгадна нават з льготнай мытай.

Renault Scenic III Expression

- год выпуску - 2010;

- аб'ём рухавіка - 1 598 кв.гл.

- кошт у Нямеччыне 5 990 еўраў ($6 700)

- поўны кошт размытнёўкі ў Беларусі - 5 593 еўры.

- ільготная размытнёўка - 2 796,5 еўра.

Кошт у Беларусі - блізу $8 000.

Вынік той жа - увоз невыгодны нават пры наяўнасці ільгот.

Пошук і параўнанне можна прадоўжыць. Аднак практычна ўсе аўтамабілі, якія масава прадаюцца ў Беларусі, танней купіць на ўнутраным рынку, чым увозіць з размытнёўкай.

Якая выгада ад ільгот у размытнёўцы?

Цяжкае пытанне, улічваючы, што размытнёўка павялічвае кошт сярэдняга аўто прыкладна ў паўтара разы, а льготная - на чвэрць.

У такой сітуацыі спрацоўваюць рынкавыя механізмы: аўтадылеры легальна ўвозяць у краіну больш танныя аўто з Расеі, кошты на другасным рынку таксама арыентуюцца на Расею і кошт новых машын.

Таму ўвоз аўтамабіляў з размытнёўкай агулам нявыгадны для большасці катэгорый аўто.

Аднак з гэтага правіла таксама ёсць выключэнні. Аўтамабіль, які выгадна купляць за мяжой з выплатай мыты павінен адказваць двум крытэрам:

- мець малы аб'ём рухавіка;

- быць маладзейшым за 3-ы гады.

Яшчэ адзін варыянт - везці ў Беларусь аўто, якія тут яшчэ не прадаюцца.

Тое, што інвалідам і шматдзетным сем'ям спатрэбяцца менавіта такія аўтамабілі - вельмі сумнеўна, гэта не самыя танныя для айчыннага аўтарынка варыянты.

Нагадаем, што сярэднедушавы даход шматдзетных сем'яў звычайна ніжэйшы сярэдняга, а сацыяльная пенсія інваліда I групы 246,42 руб, II групы - 190,42 руб без уліку надбавак.

Яшчэ адна патэнцыйная выгада - «гандляваць ільготай»: хоць машыну з мытай 50% можна ўвозіць толькі для асабістага карыстання, далейшых абмежаванняў законам не вызначана. Але і гэта не занадта проста. Аформіць аўтамабіль на падставе даверанасці не выходзіць, ужо з'явіліся водгукі, што мытня патрабуе асабістай прысутнасці ільготніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках