23 красавiка 2024, aўторак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў

Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў
Алесь Бяляцкі
Фота: ПЦ "Вясна"

Праваабаронца патрабуе правесці праверку.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву з просьбай правесці праверку законнасці затрыманняў грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня ў Магілёве, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Са шматлікіх паведамленняў у шэрагу СМІ стала вядома, што 16 траўня 2019 года ў Магілёве ў выніку рэйда праваахоўных органаў, які праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы па факце меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ Я. Патаповіча, адбываліся масавыя затрыманні грамадзян цыганскай нацыянальнасці.

Агулам у ходзе гэтага рэйду прадстаўнікамі органаў МУС у месцах кампактнага пражывання прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасці было затрымана каля 100 чалавек: жанчын, непаўналетніх дзяцей і мужчын. Частку з іх пазней вызвалілі, а мужчыны, у колькасці каля 50-ці чалавек, былі затрыманыя на трое сутак. Як стала вядома пазней, у адносінах да затрыманых былі распачатыя адміністратыўныя працэсы за нібыта здзейсненае імі дробнае хуліганства.

Улічваючы абставіны і месца іх затрыманняў (па месцы іх непасрэднага пражывання), гэта сведчаць аб іх незаконным, адвольным характары.

“Відавочна, паколькі законныя падставы, пералічаныя ў арт 108 КПК, для затрыманняў грамадзян у якасці падазраваных у органаў следства адсутнічалі, кімсьці было прынятае рашэнне аб іх затрыманні ў сувязі з нібыта здзяйсненнем адміністратыўных правапарушэнняў, а менавіта дробнага хуліганства. Гэта дало магчымасць органам следства ўтрымліваць затрыманых у якасці асоб, у дачыненні да якіх распачаты адміністратыўны працэс, да трох сутак і дапытваць у межах узбуджанай крымінальнай справы з парушэннем прававых гарантый і працэдур, прадугледжаных дзейным КПК Рэспублікі Беларусь”, - піша старшыня “Вясны”.

Алесь Бяляцкі адзначае, што ўсе затрыманні адбываліся выключна па нацыянальнай прыкмеце. Акрамя таго, па шматлікіх сведчаннях відавочцаў і ахвяр, затрыманні суправаджаліся выкарыстаннем фізічнай сілы, абразамі і запалохваннямі.

Па яго меркаванні, агучаная СМІ інфармацыя аб магчымай датычнасці да меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасці ў сукупнасці з падобнага кшталту дэманстратыўнымі дзеяннямі МУС маглі прывесці да сур’ёзных небяспечных наступстваў у дачыненні да дадзенай нацыянальнай групы.

“Мяркую, што дадзеная сітуацыя вымагала адпаведнай рэакцыі прадстаўнікоў як мясцовых, так і рэспубліканскіх органаў улады, скіраванай на недапушчэнне магчымай эскалацыі міжнацыянальнага канфлікту”, - адзначае ў сваёй заяве праваабаронца.

Факты этнічнага прафілявання прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасці сілавымі органамі маюць у Беларусі сістэматычны характар.

Праваабаронца нагадвае, што на дадзеныя факты неаднаразова звярталі ўвагу і міжнародныя арганізацыі. Так, у сваіх заключных заўвагах па пятым перыядычным дакладзе Беларусі, прынятым Камітэтам па правах чалавека ААН па выніках разгляду адпаведнага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь 8 і 9 кастрычніка 2018 года, Камітэт у прыватнасі адзначыў, што дзяржаве-удзельніку варта прыняць дзейсныя захады для вырашэння праблемы дыскрымінацыі рома, а таксама для барацьбы з распальваннем нянавісці да іх і для выкаранення расавага прафіліравання з боку праваахоўных органаў.

З меркавання Бяляцкага, масавыя затрыманні прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасці толькі на падставе іх нацыянальнай прыналежнасці сведчаць аб працягу дадзеных негатыўных практык у нашай краіне.

У сувязі з гэтым, кіруючыся палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, ён просіць:

Правесці пракурорскую праверку законнасці затрыманняў грамадзян цыганскай нацыянальнасці супрацоўнікамі МУС 16 мая 2019 г. у г. Магілёве і прыняць адпаведныя меры пракурорская рэагавання.

Уважліва разглядзець неабгрунтаваныя выпадкі ўжывання сілы, фізічнага гвалту, неаказання неабходнай дапамогі ў дачыненні да затрыманых, умовы іх утрымання.

Пісьмова праінфармаваць аб выніках разгляду гэтай заявы ў парадку і тэрміны, устаноўленыя дзейным заканадаўствам аб зваротах грамадзян.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках