20 чэрвеня 2019, Чацвер, 9:19
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Як беларуская царква ў Лондане стала найлепшым рэлігійным будынкам свету

1

Царква Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа атрымала некалькі прэстыжных узнагарод.

Цзывай Са - лонданскі архітэктар з Ганконга. Некалькі гадоў таму ён выпадкова наткнуўся на Marian House - будынак у Лондане, дзе праходзяць сходы беларускіх грэка-каталікоў. Беларусы пачалі сяліцца тут неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны, і з таго часу хацелі пабудаваць уласную царкву, але ніяк не маглі атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў, паведамляе ВВС.

«Айцец Сяргей прапанаваў мне падумаць над эскізам будучай царквы пры ўмове, што ў іх зусім не было грошай», - успамінае Цзывай Со. Крануты гісторыяй людзей з мясцовай супольнасці, ён узяўся за гэты праект.

З моманту заканчэння будаўніцтва ў 2017 годзе Царква Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа атрымала некалькі прэстыжных узнагарод, уключаючы званне найлепшага рэлігійнага будынка свету ў 2018 годзе паводле версіі World Architecture Festival.