20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро Менска сталі бачныя схемы 1984 года

6
У метро Менска сталі бачныя схемы 1984 года

З чым гэта звязанае?

На станцыях метро агаліліся схемы 1984 года. Выданне The Village Беларусь высветліла, з чым гэта звязанае.

На некаторых станцыях Менскага метрапалітэна знялі схемы ліній падземкі. Пад імі агаліліся ранейшыя лініі - яшчэ 1984 года. Станцыя метро «Усход» пазначаная пункцірам: якая будуецца (яе адкрылі ў 1986 годзе).

Галоўны інжынер службы руху КУП «Менскі метрапалітэн» Георгій Ткач распавёў, з чым гэта звязанае.

- Схемы 1984 года засталіся, яны былі пакрытыя пластыкам. Цяпер пластык знялі, будуць накатваць новыя карты. Здымаюць ранейшыя схемы на паловах ліній: цяпер знятая ад станцыі «Малінаўка» да станцыі «Кастрычніцкая», - іх знялі ў панядзелак, а сёння ўжо заменяць. Сёння здымаюць ад станцыі «Плошча Перамогі» да станцыі «Уручча». Іх заменяць у пятніцу.

На інфармацыйных стэндах з'явяцца схемы ліній з правіламі перавозкі пасажыраў, зацверджанымі пастановай урада, са зменамі і дапаўненнямі.

На схемы нанясуць самыя важныя аб'екты II Еўрапейскіх гульняў: «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна», Палац спорту, САК «Алімпійскі». Бліжэй да гульняў з'явіцца і іншая інфармацыя. Напрыклад, на станцыі «Няміга» можна будзе даведацца, як дабрацца да «Мінск-Арэны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках