29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае закрыты катэджны пасёлак за Нацыянальнай бібліятэкай, дзе жывуць Жарко і Белы

46
Як выглядае закрыты катэджны пасёлак за Нацыянальнай бібліятэкай, дзе жывуць Жарко і Белы

Простаму менчуку не патрапіць у гэты свет багацеяў.

У Менску існуе некалькі закрытых катэджных пасёлкаў. У іх ліку - вуліца Яўгена Глебава ў квартале за Нацыянальнай бібліятэкай. Гэта той самы катэджны пасёлак, у якім атабарыўся былы міністр аховы здароўя і віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, піша nn.by.

Просты мянчук наўрад ці здолее патрапіць у гэты свет багацеяў: па перыметры агароджа, а адзіны ўваход зачынены шлагбаўмам.

Элітная вуліца забудавана кампаніяй «Тапас», вядомай перш за ўсё персонай бізнэсоўца Паўла Белага. Ён адзін з найлепшых хакеістаў каманды Лукашэнкі і гуляе з дыктатарам у адной тройцы.

Беламу належыць 88% статутнага фонду кампаніі «Тапас». Яшчэ 10% у ягонага бізнэс-партнёра Аляксандра Савіцкага. Рэшта раскіданая паміж некалькімі юрыдычнымі асобамі.

Катэджы ў пасёлку каштавалі да $1,2 мільёна ў залежнасці ад плошчы.

Што ўяўляе сабой закрытая вуліца Глебава? Глядзіце фотарэпартаж.

Яўнай забароны на ўваход і праезд не існуе, але ахова адсочвае няпрошаных гасцей. Кантрольна-прапускны пункт на фота - справа за шлагбаўмам.

Рушым уздоўж вуліцы Глебава. Тут ушчыльную стаяць тры вельмі падобныя дамы.

Вось як выглядаюць з тыльнага боку тыя самыя тры дамы.

Далей вуліца Глебава паварочвае направа. Большасць дамоў тут ужо прададзеныя. Хто тут жыве? Два заснавальнікі буйнога прадпрыемства з Барысава, бізнэсовец з Лівана... Ёсць грамадзяне і Расеі, і Украіны.

Найбольшую ж цікавасць для беларускай грамадскасці ўяўляе, вядома, катэдж Васіля Жарко. У 2018 годзе экс-чыноўнік праскочыў паміж кропелек дажджу: былі затрыманыя дзясяткі высокапастаўленых медыкаў, аднак ён, былы міністр аховы здароўя, застаўся на волі.

Катэдж Васіля Жарко.

Катэдж Васіля Жарко моцна адрозніваецца ад астатніх, пабудаваных у адзіным архітэктурным стылі. На фота справа ад яго - адзін з дамоў Паўла Белага (іх тут некалькі).

Збоку ад дома Жарко – невялікі паварот. Гэта тупік вуліцы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках